8.03.1939 г. у в.Дорагава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці нарадзіўся Лазарчык Уладзімір Іосіфавіч, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны (2011). У 1968 – 1996 гг. намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі (адначасова з’яўляўся начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва). Памёр у 2018 г.
Крыніцы інфармацыі:
1. Лазарчык Уладзімір Іосіфавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2018. – С. 14.
2. Лазарчик Владимир Иосифович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/
8 сакавіка 1960 г. створаны саўгас “Гальшаны”. Гаспадарка ўтварылася ў выніку аб’яднання калгасаў “Ленінскі шлях” (Гальшаны), імя Чапаева (в.Каменка), “30 год БССР” (в.Гінеўцы), імя Сталіна (в.Баруны). Дырэктарам саўгаса быў прызначаны І.Л.Швідлер, сакратаром парткама выбраны В.І.Іваноў, сакратаром рабочага камітэта – В.А.Кандратовіч, сакратаром камсамольскай арганізацыі – О.С.Ерашоў.
Крыніцы інфармацыі:
От освобождения до перестройки (1944 – 1985) // Корзун,, Э.С., Николаев, Ю.И. Гольшаны. – Мн.: Беларусь, 2005. – С. 85–101.