7.02.1891 г. (26.01 па старым стылі) у Ашмянах у сям’i псаломшчыка Ашмянскай Васкрасенскай царквы Дзмiтрыя Каменскага нарадзілася Міцкевіч (Каменская) Марыя Дзмітраўна, настаўніца, жонка Якуба Коласа, якая была першым чытачом, слухачом, крытыкам, дарадцам свайго мужа, верная спадарожніца жыцця. Дзяўчынкаю Марыя Каменская вучылася ў духоўным вучылiшчы, потым працавала настаўнiцай у Вiльнi, у Пiнску. Там у 1912 годзе пазнаёмiлася з настаўнiкам Канстанцiнам Мiхайлавiчам Мiцкевiчам, будучым пісьменнікам Я.Коласам. Праз год яны пабралiся шлюбам у Пiнску. Памерла 21 мая 1945 года, знаходзячыся ў эвакуацыi ў Маскве. Яе перавезлi ў Мiнск i пахавалi на Вайсковых могiлках.
Крыніцы інфармацыі: