2.02.1927 г. у вёсцы Паканёва былой Беластоцкай вобласці нарадзіўся Верамеевіч Іосіф Уладзіміравіч, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны, ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, грамадскі дзеяч. З 1946 г. пражывае на Ашмяншчыне ў в.Клявіца.
Крыніцы інфармацыі:
Верамеевіч Іосіф Уладзіміравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.550. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).
2.02.1928 г. у вёсцы Пескаўцы Лідскага р-на Гродзенскай вобл. нарадзіўся Луня Міхаіл Іосіфавіч, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі (1967). З 1953 г. і да выхаду на заслужаны адпачынак выкладаў матэматыку ў СШ №1 г.Ашмяны. Памёр 8.08.2010 г.5
Крыніцы інфармацыі:
Луня Міхаіл Іосіфавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 562 .