30.01.1940 г. на бюро РК КП(б)Б была прынята пастанова аб адкрыцці машынна-трактарнай станцыі (МТС) у Ашмянскім раёне. Станцыя знаходзілася ў маёнтку Болтуп Кальчунскага сельсавета. Сёння – ААТ “Аграпрамтэхніка” (в.Будзёнаўка).
Крыніцы інфармацыі:
Ашмянскае адкрытае акцыянернае таварыства“Аграпрамтэхніка” // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 507.
З 30.01.1954 г. раённая газета «Знамя свободы» стала друкавацца на 4 палосах і выпускацца 3 разы ў тыдзень.
Крыніцы інфармацыі:
Рэдакцыя раённай газеты // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 518-519. .