26 студзеня 1947 года ў Ашмянах адбылася таварысцкая сустрэча ашмянскай хакейнай каманды “Спартак” з камандай горада Маладзечна “Дынама”. Сустрэча закончылася з лікам 11:3 на карысць ашмянскіх хакеістаў. У складзе ашмянскай каманды “Спартак” гулялі: Мурчанка, Гняздзілаў, Сянькоўскі, Ляднёў, Шклявер, Рэут, Платонаў, Ральскі, Гайжэўскі, Голубеў. Капітан каманды Мурчанка.
Крыніцы інфармацыі:
Столбовенко, Л. Встреча хоккейных команд // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 486-487.