25.01.1804 г. у вёсцы Гейстуны Ашмянскага раёна нарадзіўся Адынец Антон Эдвард, польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. Выхаванец Барунскай базыльянскай школы. А.Адынец пісаў свае творы на польскай мове і ва ўсіх даведніках праходзіць як дзеяч польскай культуры. Але ўся яго літаратурная дзейнасць, як і творчасць А.Міцкевіча, наскрозь прасякнута беларускасцю. Гэтым і адметны яго талент. Памёр 15.01.1885 г., пахаваны ў Варшаве.
Крыніцы інфармацыі:
Мальдзiс, А. Адынец Антон Эдвард // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.138.
25 студзеня 1966 года Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам Савета народных дэпутатаў было прынята рашэнне за № 626 аб адкрыцці ў горадзе Ашмяны аўтамотаклуба (такая была першапачатковая назва сучаснай аўташколы).
Крыніцы інфармацыі:
Радкевіч, Д. ДОСААФ в Ошмянах. История и современность. – https://www.osh.by/?p=29473