15.01.1940 г. утвораны Ашмянскі раён. Размешчаны на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці. На захадзе мяжуе з Літвой, на поўначы – з Астравецкім, на ўсходзе – са Смаргонскім, на поўдні – з Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці, на паўднёвым усходзе – з Валожынскім раёнам Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр – г. Ашмяны знаходзіцца за 220 км ад абласнога цэнтра г. Гродна, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны, 135 км ад Мінска, 55 км ад Вільнюса (Літва).
Першапачаткова Ашмянскі раён уваходзіў у склад Вілейскай вобласці, уключаў Гальшанскую, Граўжышкоўскую воласці, часткі Палянскай, Куцавіцкай, Сольскай, Тургельскай і Медніцкай валасцей. З 1944 года – у Маладзечанскай вобласці, з 20 лістапада 1960 года – у Гродзенскай. Тэрыторыя раёна складала 1194,5 кв. км з насельніцтвам 58,5 тыс. чалавек, у тым ліку ў г.Ашмяны – 9004 чалавек.
Крыніцы інфармацыі:
1. Дакументы сведчаць // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 241–246.
2. Дакументы сведчаць: даведка “Аб арганізацыі Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці БССР” // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 241.