28.02.1932 г. у в. Яўсеевічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці нарадзіўся Корзун Эдуард Сямёнавіч, педагог, краязнавец, стваральнік гісторыка-краязнаўчага музея Гальшанскай СШ, аўтар кнігі “Гальшаны” (Мн., 1987). З 1957 г. жыў у Гальшанах Ашмянскага раёна, дзе больш за 20 гадоў працаваў дырэктарам сярэдняй школы. Краязнаўчай дзейнасцю пачаў займацца з 1962 г. Гісторыя Гальшан вызначыла яго кірунак у краязнаўстве. У пошуку матэрыялаў працаваў у архівах Вільні, Мінска, Гродна, Маладзечна, удзельнічаў у археалагічных раскопках каля Гальшан. Сабраны матэрыял стаў асновай гісторыка-краязнаўчага музея Гальшанскай СШ. Пасля смерці Э.С.Корзуна (2001) музею прысвоена яго імя.
Крыніцы інфармацыі:
Корзун Эдуард Сямёнавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 16.
Эдуард Сямёнавіч Корзун // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 650.
Нікалаеў, Ю. Краязнаўства – іх прызванне. /Ю.Нікалаеў// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 649 – 650.