2.01.1961 г. у Ашмянах адкрыўся аэрапорт. Дзейнічаў да верасня 1988 г. Абслугоўваў пасажырскія (Ан-2, Як-12), грузавыя, санітарныя самалёты па маршрутах: Гродна – Ашмяны – Астравец, Гродна – Ашмяны – Нарач, Гродна – Ашмяны – Мінск. Забяспечваў радыёсувяззю самалёты, якія працавалі на авіяцыйна-тэхнічных работах ці праляталі па трасах мясцовых паветраных ліній. Начальнікамі аэрапорта працавалі І.У.Навіцкі, ЛФ.Баркоўскі, М.М.Бубноў, З.Ф.Цімаховіч.
Крыніцы інфармацыі:
Ашмянскі аэрапорт // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 526.
9.02.1947 г. адбыліся выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 2-га склікання. Ашмянскі раён прадстаўлялі:
Тубеліс Уладзімір Іванавіч, першы сакратар Ашмянскага райкама партыі – Ашмянская гарадская выбарчая акруга №276;
Чарняўскі Мікалай Георгіевіч, старшыня Доргішскага сельскага Савета Ашмянскага раёна – Гальшанская выбарчая акруга № 278;
Сацункевіч Іван Лявонавіч, міністр лёгкай прамысловасці БССР – Ашмянская сельская выбарчая акруга № 277.
Крыніцы інфармацыі:
- 1.Выбіраліся дэпутатамі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 593 .