Прывітанне
Навіны
Графік прыёма
Электронныя звароты
Аб бібліятэках
Гісторыя ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка"
Правілы карыстання
Структура
Рэжым работы
Аграгарадкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Баруны
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны
Сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны
Сельская бібліятэка аграгарадка Каменны Лог
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка
Сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка
Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны
Клуб "Сустрэча"
Бібліятэкі ў СМІ
2019 год
2018 год
2017 год
2016 год
2015 год
2014 год
2013 год
Конкурсы, акцыі
Конкурсы
Паслугі бібліятэк
Бясплатныя паслугі
Платныя паслугі
Праграмы, праекты
Праграмы
Праекты
ПЦПІ
Аб ПЦПІ
ПЦПІ раёна
Рэсурсы ПЦПІ
Паслугі ПЦПІ
Узаемадзеянне з органамі ўлады
Бібліёбус
Графік выездаў
Электронны каталог
Новыя паступленні
Мастацкая літаратура
Галіновая літаратура
Наша відэа
Учора і сёння
Ашмяншчына ў асобах і падзеях
flashbook
75nemci
20201
ocenJJ
 75years
anik2018
LETOO
EBA
ashmy2
Struveee
MURAAA
 gorods
detsban
Anons
Nashy dasiagnenni
EDI
 Legendy Grodenshiny

  

Kraz

insta

ОКРУ

 

Вкcom

Struve

logo

 

Oshmianskiy raiispolkom

NBB

min4

prezident

pravo.by

banner gonbik

 

 

Перакладчык

Belarusian English French German Latvian Lithuanian Polish Russian

Да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі засталося:

Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках праграмы

КРАСАВІК

1 красавіка  бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрасць +” на пасяджэнне “Карысныя парады на заметку”. У час мерапрыемства вядучыя нагадалі, што 1 красавіка – дзень гумару, а таксама Міжнародны дзень птушак. Прысутныя расказвалі смешныя анекдоты з жыцця, паказалі сцэнку пра пенсіянераў. Свае байкі і гумарыстычныя вершы падарыла прысутным мясцовая паэтка Тэрэса Адашкевіч. Удзельніца аматарскага абднання, ашмянскай паэтка Галіна Даўгашэй напісала верш пра бібліятэку, які паклалаў на музыку Аляксандр Найраноўскі. Удзельнікі аб’яднання прапанавалі зрабіць гэту песню гімнам аб’яднання. Затым прысутным было прапанавана пагуляць у гульню “Поле цудаў”, а за кубачкам гарбаты абмеркавалі карысныя парады: як выбраць якасны мед, якія спецыі самыя карысныя, што мы ведаем пра часнок і іншыя. Прыемна было пачуць аповеды ўдзельнікаў пра самы незвычайны ўраджай,які яны выгадавалі на сваім прысядзібным участку.

Karysnya parady na zametku (1) Karysnya parady na zametku (2)

Karysnya parady na zametku (3) Karysnya parady na zametku (4)

Karysnya parady na zametku (5)

САКАВІК 
23 сакавіка бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Кальчуны Алена Шкелда сумесна з работнікамі аддзела культуры і вольнага часу Марынай Палсцюк, Святланай Сярпейка і Ірынай Лапейка, наведалі жыхарку вуліцы Зарэчная Ждановіч Кацярыну Іосіфаўну старэйшага чытача бібліятэкі, удзельніцу фальклорнага калектыву “Скарбніца”, актывістку масавых мерапрыемстваў, каб павіншаваць яе з 85-годдзем. Шмат добрых пажаданняў юбілярша пачула ад работнікаў культуры, яны падарылі ёй кветкі і падарункі ну і неабышлося без віншавальных песен. А бібліятэкар як заўседы прынесла пачытаць цікавыя часопісы.

Winschwanne stareyshcaga cytaca (1) Winschwanne stareyshcaga cytaca (4)

Winschwanne stareyshcaga cytaca (2) Winschwanne stareyshcaga cytaca (3)

 

12 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Пагаворым па душам” на тэму “Паміж намі, жанчынамі…”. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі ўдзельнікам аматарскага аб’яднання расказаць пра свае захапленні, у выніку чаго атрымалася прыгожая выстава-хобі: непаўторныя рэчы створаныя сваімі рукамі нясуць у сабе добрую энергетыку. Бібліятэкары расказалі прысутным пра цікавыя перыядычныя выданні і кнігі, у якіх можна знайсці шмат ідэй і парад, даведацца пра новыя тэхнікі рукадзелля.
Pamij nami jancynami (1) Pamij nami jancynami (2)

 

 

4 сакавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская  раённая  бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрасць +” на пасяджэнне  “Прыйшла Масленіца ў госці”. Шмат цікавых святаў у нашага  народа з песнямі і танцамі, са святочным сталом ды гульнямі, з шырокай душой. Адным з самых запамінальных святкаванняў з’яўляецца бліновы  тыдзеньабо Масленіца, які прыпадае на канец зімы пачатак вясны. Масленіцу пачынаюць адзначаць на працягу тыдня да  Вялікага паста. У гэтым годзе  масленічны тыдзень прыпадае  з  4 па 10 сакавіка. На пасяджэнні аматарскага аб’яднання  размова ішла пра гісторыю, традыцыі і сэнс свята Масленіца. Кожны дзень гэтага тыдня мае сваю назву, якая расказваюць пра тое, што ў гэты дзень трэба рабіць. Напрыклад, панядзелак – сустрэча, аўторак – зайгрышы, серада – лакамка, чацвер – разгул, пятніца – цешчыны пасядзелкі, субота – залоўкіны вячоркі, нядзеля – прашчоны  дзень. Вядома, сёння вельмі цяжка выканаць усе звычаі і абрады свята, бо масленічны тыдзень гэта не выхадныя, а звычайны працоўны тыдзень. Да мерапрыемства была аформлена кніжна-ілюстраваная  выстава Масленіца ідзе, блін ды мёд нясеЗ вялікай  увагай пажылыя людзі глядзелі мультымедыйную прэзентацыю, у якой распавядалася, як адзначаюць Масленіцу, кароткаметражны мастацкі фільм Выпадак на Масленіцу. Не абышлося і без вясёлых  конкурсаў, песняў і гульняў. Скончылася мерапрыемства дэгустацыяй бліноў, якія прыгатавалі бібліятэкары і ўдзельнікі мерапрыемства.

Pryischla Maslenica u gosti (2) Pryischla Maslenica u gosti (1)

Pryischla Maslenica u gosti (3)


ЛЮТЫ
28 лютага ў сельскую бібліятэку аграгарадка Гальшаны былі запрошаныя людзі, якім за 60, на гадзіну карыснай інфармацыі “Сакрэты даўгалецця”. Чытачка бібліятэкі, Т.К.Вярсоцкая, якая больш за сорак гадоў працавала медсястрой, дала рэкамендацыі па захаванні і ўмацаванні здароўя. Яна адзначыла, што неабходна правільна харчавацца, не забываць актыўна рухацца, своечасова праходзіць медагляд, заэхоўваць рэжым дня. Яшчэ ада чытачка, прыхільніца здаровага ладу жыцця, В.М.Скадорова адзначыла, што актыўны адпачынак – шлях да даўгалецця; смехатэрапія, бібліятэрапія, пазітыўнае мысленне таксама дапамагаюць падтрымліваць жыццёвы тонус, супрацьстаяць старасці. М.Я.Селядцова распавяла аб выкарыстанні лекавых раслін для захавання і ўмацавання здароўя, пачаставала прысутных яблыкамі са свайго саду, а К.В.Садоўская і В.С. Гаўдыровіч падзяліліся рэцэптамі смачных і карысных страў. Прысутныя прагледзелі відэаролік “Аб правільным харчаванні пажылых людзей”. Загадчык бібліятэкі, Т.У. Іванова,  зрабіла агляд выставы “Сакрэты даўгалецця”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы па наступных тэмах: “Рэкорды доўгажыхароў”, “Рух – шлях да даўгалецця”, “Аптэка ў прыродзе”, “Правільнае харчаванне”, “Карысныя рэцэпты”. Да сустрэчы была падрыхтавана выстава прадуктаў «Вкусненько и полезненько». У канцы мерапрыемства ўдзельнікі пачаставаліся стравамі, прыгатаванымі па карысных рэцэптах.
Sakrety daygaleccia2 Sakrety daygaleccia
Sakrety daygaleccia1 Sakrety daygaleccia3

27 лютага сельская бібліятэка вёскі Будзёнаўка запрасіла удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Добрыя сустрэчы” на пасяджэнне, прысвечанае старажытнаславянскаму святу, якое сімвалізуе провады зімы і радасную сустрэчу вясны – “Масленіца прыйшла, бліны прынесла”. Нашы далекія продкі гэта свята адзначалі ў дзень вясенняга раўнадзенства, але пасля прыняцця хрысціянства дату святкавання прывязалі да праваслаўнай Пасхі. Масленіцу пачынаюць адзначаць за тыдзень да Вялікага посту і святкуюць цэлы тыдзень. У 2019 годзе масленічны тыдзень выпадае на 4-10 сакавіка. На пасяджэнні аматарскага аб’яднання размова ішла пра гісторыю, традыцыі і сэнс свята Масленіца. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з традыцыямі кожнага дня масленічнага тыдня, прапанавала літаратуру, што ёсць у фондзе бібліятэкі па дадзенай тэме. Прысутныя жанчыны-гаспадыні з задавальненнем падзяліліся рэцэптамі прыгатавання галоўнай стравы гэтага свята – бліноў. Далей складалі прымаўкі пра Масленіцу, чыталі вершы, Яжэвіч Гэлена Станіславаўна, адна з членаў аб’яднання, зачытала свой новы верш, напісаны менавіта для дадзенай сустрэчы. Таксама прагледзелі кароткаметражны мастацкі фільм “Выпадак на Масленіцу”. Не абышлося і без вясёлых конкурсаў. У канцы сустрэчы прысутныя з задавальненнем прагледзелі пастаноўку провадаў зімы і сустрэчы вясны, дзе ролі Зімы і Вясны сыгралі вучаніцы 8 і 9 класаў СШ № 1, якія з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі.

Maslenica pryischla bliny prynesla (1) Maslenica pryischla bliny prynesla (2)

Maslenica pryischla bliny prynesla (3) Maslenica pryischla bliny prynesla (4)

Maslenica pryischla bliny prynesla (5) Maslenica pryischla bliny prynesla (6)
Maslenica pryischla bliny prynesla (7) Maslenica pryischla bliny prynesla (8)
Maslenica pryischla bliny prynesla (9) Maslenica pryischla bliny prynesla (10)
Maslenica pryischla bliny prynesla (11) Maslenica pryischla bliny prynesla (12)

23 лютага  сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны  запрасіла чытачоў пажылога ўзросту на гутарку-параду  “Дзелімся сямейнымі кулінарнымі рэцэптамі”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар, Анжаліка Дзямідава, расказала аб сакрэтах прыгатавання смачнай і здаровай ежы на аснове кнігі “Культура харчавання”. Затым удзельнікі мерапрыемства старэйшага ўзросту падзяліліся сваімі рэцэптамі, якія сталі традыцыйнымі для іх сям’і і іх заслужана можна назваць сямейнымі. Шыманская Таццяна Уладзіміраўна прадставіла на дэгустацыю свае семяйныя стравы «Трубочки на блюдечке» і «Пирог-творожок». Бібліятэкар падрыхтавала для прысутных агляд перыядычных выданняў, на старонках якіх друкуюцца кулінарныя рэцэпты.
Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami3 Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami
Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami1 Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami2
Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami4 Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami5

 

23 лютага сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі запрасіла да сябе ў госці чытачоў сталага узросту на  вечар пытанняў і адказаў “Правільнае харчаванне – залог даўгалецця”. Правільнае харчаванне – залог здароўя, сілы і прыгажосці жыцця. Яшчэ Гіпакрат казаў «Скажи мне, что ты ешь, и я скажу, чем ты болеешь». Бібліятэкар Шымановіч Наталля пазнаёміла прысутных з асноўнымі прынцыпамі правільнага харчавання, з культурай харчавання, з чаго пачынаецца правільнае харчаванне.  Прысутныя на мерапрыемстве падзяліліся рэцэптамі карысных страў для захавання здароўя і даўгалецця. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Правильное питание – залог здоровья».
Prawilnae harcawanne - zalog daugaleccia1 Prawilnae harcawanne - zalog daugaleccia2
Prawilnae harcawanne - zalog daugaleccia

19 лютага бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрость +” на пасяджэнне «Ваши руки не для скуки». Калі чалавек працуе, то ён неабходны грамадству. Але надыходзіць час і чалавек выходзіць на ганаровы адпачынак і ў яго шмат вольнага часу. Менавіта гэта падштурхоўвае людзей заняцца справай, на якую не хапала часу. У час мерапрыемства пра сваё хобі расказаў самадзейны мастак Канапаеў Федар Аляксеевіч, майстар роспісу Пазняк Марыя Еўстаф’еўна, майстрыхі вязання спіцамі і кручком Рыжко Дамініка Анатольеўна і Вінцкоўская Антаніна Антонаўна, а Ціханскі Ігар і Скавінская Гелена Іосіфаўна расказалі прысутным пра тэхніку выканання сваіх работ з бісера. Мерапрыемства прайшло цікава, пазнавальна, а кубачак гарбаты зблізіў прысутных.
Waschi ruki ne dlia skuki (2) Waschi ruki ne dlia skuki (3)
Waschi ruki ne dlia skuki (4) Waschi ruki ne dlia skuki (6)
Waschi ruki ne dlia skuki (7) Waschi ruki ne dlia skuki (8)
18 лютага бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрость +” на гадзіну камп’ютарнай граматнасці “Наш сябар Інтэрнэт”, у рамках раённай бібліятэчнай мэтавай праграмы “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню”.
Бібліятэкар расказала асноўныя моманты работы на камп’ютары, як можна знайсці патрэбную інфармацыю і скапіраваць яе на камп’ютар або флэшку. Удзельнікі паспрабавалі самі знайсці старонку ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ў інтэрнэце, зайсці на яе і пазнаёміцца з інфармацыяй. Таксама прысутным было цікава ўбачыць відэаматэрыялы, якія змешчаны на сайце бібліятэкі. Чытачы выказалі думку, што цяпер яны могуць ведаць пра ўсе бібліятэчныя навіны не выходзячы з дому.
Nasch siabar internet (1) Nasch siabar internet (2)
Nasch siabar internet (3)
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог 16 лютага для людзей пажылога ўзросту, быў падрыхтаваны інфармацыйны агляд перыёдыкі “Паштовы дыліжанс”, дзе бібліятэкар пазнаёміла прысутных жанчын з разнастайнасцю жанраў і тэм часопісаў і газет, якія паступаюць у бібліятэку, зрабіла анонс апошніх нумароў часопісаў “Гаспадыня”, «Хозяин», «Народный доктор», “Алеся” і іншых. Кожны выказаў сваё суб’ектыўнае меркаванне аб перавазе ў чытанні перыёдыкі, распавёў аб самым цікавым, прачытаным нядаўна.
Paschtowy dylijans
15 лютага ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Журавінка” “Роздум над паэзіяй Аркадзя Куляшова”, якое прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях паэта, пазнаёміла з выставай твораў, напісаных Аркадзям Куляшовым.
Rozdum nad paeziyay Arkadia Kuliaschowa
СТУДЗЕНЬ
З 2019 года ў сельскай бібліятэцы вёска Будзёнаўка працуе аматарскае аб’яднанне для людзей сталага ўзросту “Добрыя сустрэчы”. На першым арганізацыйным пасяджэнні 25 студзеня выбралі Савет аб’яднання, абмеркавалі мэты і задачы на будучы год, план работы і план правядзення наступнага пасяджэння. Акрамя таго, бібліятэкар паказала для прысутных відэа-прэзентацыю “Галерэя ўспамінаў” мерапрыемстваў, што праводзіліся для пажылых людзей у 2018 годзе ў бібліятэцы. Удзельнікі аб’яднання прагледзелі 2 жартоўныя сцэнкі аб жыцці пажылых людзей, падрыхтаваныя дзецьмі, чытачамі бібліятэкі і паўдзельнічалі ў вяселых конкурсах. Першае пасяджэнне аб’яднання атрымалася вясёлым і запамінальным.
Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (3)Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (1)
Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (4)Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (5)
Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (6)
18 студзеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Баруны для людзей сталага ўзросту прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя  “Адрас таленту – Баруны” прысвечана 215-годдзю з дня нараджэння слыннага земляка Антона Эдварда Адынца, паэта, ураджэнца барунскай зямлі. Вядучы пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй дзеяча польскай культуры, але ва ўсёй яго творчасці яскрава прасочваюцца беларускія матывы. Пачаткам, калыскай яго творчасці была Гейстунская зямля. Трывалыя веды і гарт характару дала Барунская базыльянская школа. Тэмы і паэтычныя вобразы падказалі маляўнічыя краявіды Ашмяншчыны. Мы ганарымся, што Гейстунская зямля дала свету Антоні Эдварда Адынца, які ўзбагаціў сваёй творчасцю польскую культуру і прынёс славу нашай Барунскай зямлі. Ён пакінуў пасля сябе яркі след і годную памяць. На мерапрыемства былі запрошаны вучні і настаўнікі дзіцячай школы мастацваў, якія выканалі музычныя кампазіцыі. Вядучыя чыталі вершы паэта, такія як "Песня філарэтаў", "Анакрэотык", "Невядома што, альбо Рамантычнасць" і інш.
Adras talentu - Baruny (1)Adras talentu - Baruny (2)
Adras talentu - Baruny (3)
11 студзеня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Станцыя Ашмяны запрасіла чытачоў сталага ўзросту на гадзіну камп’ютарнай граматнасці “Асвойваем камп’ютар”, у рамках раённай бібліятэчнай мэтавай праграмы “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню”. Бібліятэкар расказала асноўныя моманты, якія неабходна ведаць каб карыстацца інтэрнэтам, пазнаёміла з браузерамі Operа і Google і паказа як з дапамогай іх знайсці патрэбную інфармацыю і скапіраваць яе на камп’ютар або флэшку. Таксама бібліятэкар паказала як зарэгістрыраваць старонку ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” і паказала наглядна як ёй карыстацца. Яна паказала старонку ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” у “Аднакласніка”, памагла падпісацца на яе і расказала, што цяпер чытачы змогуць знаёміцца з навінамі бібліятэчнага жыцця не выходзячы з дому.
Aswoywaem kampyutar1 Aswoywaem kampyutar
Aswoywaem kampyutar2
10 студзеня бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрость +” на інтэлектуальна-забаўляльную гульню “Поле цудаў”, прысвечаную навагоднім святам “Навагодні калейдаскоп”. Гульня праводзілася па ўсіх правілах вядомага тэлевезійнага ток-шоў. У гульні прынялі ўдзел 9 ігракоў, якія адказвалі на пытанні вядучага ў трох турах. Па выніках фінальнага тура перамогу атрымала Грышан Ганна Фёдараўна, якая выкарыстала магчымасць пагуляць у суперігру і атрымала галоўны прыз. Пад час гульні ўдзельнікі ўспаміналі назвы зімовых святаў, народныя абрады, традыцыі і звычаі, а таксама літаратурныя творы аб зіме, Ражастве і Новым годзе і пісьменнікаў. У час паэтычнай паўзы свае творчыя здольнасці дэманстравала прысутным Даўгашэй Галіна Аляксандраўна, мясцовая паэтка і член аматарскага аб’яднання. Паэтка прачытала некалькі сваіх вершаў, расказала пра знакавыя мясціны ў яе жыцці, сустрэчы з вядомымі людзьмі. Музычную паўзу запоўніла Суравец Віялета, якая цудоўна выканала песні на зімовую і навагоднюю тэматыку. Добры настрой панаваў у зале, на тварах прысутных былі ўсмешкі. Мерапрыемства атрымалася цікавае, пазнавальнае і яркае.
Nawagodni kaleydaskop (3) Nawagodni kaleydaskop (1)
Nawagodni kaleydaskop (2) Nawagodni kaleydaskop (4)
Nawagodni kaleydaskop (5) Nawagodni kaleydaskop (6)
Nawagodni kaleydaskop (8) Nawagodni kaleydaskop (7)
9 студзеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог прайшоў агляд літаратуры  “Кнігі вашай маладосці”. Чытачы сталага ўзросту сабраліся ў бібліятэцы, каб успомніць маладосць, успомніць тыя гады, на якія яна выпала, а яшчэ – кнігі тых гадоў. Бібліятэкар падрыхтавала выставу літаратуры, якая была папулярная ў 70-80-я гады. Чытачы ўважліва слухалі агляд літаратуры, а пасля з радасцю ўспаміналі прачытаныя імі кнігі. У кожнага свая любімая. Час быў цяжкім, але заўсёды знаходзіліся хвілінкі для чытання любімых кніг. Успомніліся і цікавыя выпадкі, калі кнігі чыталіся крадком ад бацькоў, а таксама калі каб атрымаць любімую кнігу ў бібліятэцы трэба было запісвацца ў чаргу, але не гледзячы ні на якія перашкоды людзі сталага ўзрусту не страцілі жадання чытаць і пазнаваць штосьці новае і цікавае для сябе і застаюцца самымі адданымі чытачамі бібліятэкі. Мерапрыемства атрымалася цікавым і запамінальным, удзельнікі выбралі кнігі каб перачытаць іх дома ва ўтульнай абстаноўцы.
Knigi waschay maladosci2 Knigi waschay maladosci1
Knigi waschay maladosci Knigi waschay maladosci3

 

pobedGR
Soc. garant
olimp
AbaneR
kartabrend
 Welodvijenie
bezwizowy wezd
  
100Bssr
BelarusPom
korrup
nasekenie
sport
001329 806694
avgust
             
75year
 Rolik
 kalend2019
 chronic2018
 kartamuz
 groditogi
 Korobchicy
    
       
RizVN Login