Прывітанне
Навіны
Адно акно
Электронныя звароты
Аб бібліятэках
Гісторыя ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка"
Правілы карыстання
Структура
Рэжым работы
Аграгарадкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Баруны
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны
Сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка
Сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка
Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны
Клуб "Сустрэча"
Бібліятэкі ў СМІ
2021 год
2020 год
2019 год
2018 год
2017 год
2016 год
2015 год
2014 год
2013 год
Конкурсы, акцыі
Конкурсы
Паслугі бібліятэк
Бясплатныя паслугі
Платныя паслугі
Праграмы, праекты
Праграмы
Праекты
ПЦПІ
Аб ПЦПІ
ПЦПІ раёна
Рэсурсы ПЦПІ
Паслугі ПЦПІ
Узаемадзеянне з органамі ўлады
Бібліёбус
Графік выездаў
План сумесных выездаў
Электронны каталог
Зводны электронны каталог
Новыя паступленні
Кнігі. Мастацкая літаратура
Кнігі. Галіновая літаратура
Электронныя дакументы
Наша відэа
Учора і сёння
Краязнаўства
БД "Ашмяншчына ў асобах і падзеях"
Краязнаўчы каляндар на 2021 год
Відэаматэрыялы

bez visy

ban cyberprest

check 239

Ashmyany 680g

chellendzh

ek11
bibmol
check 120
APROX
ABBOX
ocenJJ
check 243
EBA
ashmy2
Struveee
MURAAA
gorods
ban dlya detskoy
Anons
Nashy dasiagnenni
EDI
Legendy Grodenshiny
check 675 1
AEKSTRIM2

Kraz

insta

ОКРУ

 

Вкcom

Struve

logo

 

Oshmianskiy raiispolkom

NBB

min4

prezident

pravo.by

banner gonbik

 

 

Перакладчык

Belarusian English French German Latvian Lithuanian Polish Russian

new version saita

Мерапрыемствы

2021

СНЕЖАНЬ

ЛІСТАПАД

КАСТРЫЧНІК

ВЕРАСЕНЬ

ЖНІВЕНЬ

ЛІПЕНЬ

ЧЭРВЕНЬ
09.06.2021 Прававое поле пенсіянераў
10.06.2021 Аматарскае аб’яднанне “Мудрасць +” на пасяджэнне “Вкусные хлопоты”
10.06.2021 Візіт-віншаванне “Мы Вам жадаем”
25.06.2021 Бібліякафе “Кніжнае”
30.06.2021 Выстава літаратуры “Пад крыламі маёй Беларусі”

МАЙ
05.05.2021 Пасяджэнне аматарскага аб'яднання “Добрыя сустрэчы” на тэму “Памяць аб вайне ў кнізе”
05.05.2021 Візіт-віншаванне на даму “Ветэранам – шчырая ўдзячнасць і нізкі паклон!”
13.05.2021 Сустрэча-гутарка “Сімвалы нашай дзяржавы”
16.05.2021 Агляд літаратуры “Сцежкамі Элізы Ажэшкі”

КРАСАВІК
01.04.2021 Аматарскае аб’яднанне “Мудрасць +” на пасяджэнне “Смяяцца дазволена”
14.04.2021 Шок-урок “Дарога праз пекла”, прымеркаваны да Міжнароднага дня фашысцкіх канцлагераў
22.04.2021 Аматарскае аб’яднанне “Мудрасць +” на пасяджэнне “Норма жыцця – здароўе”
24.04.2021 Вечар памяці “Чарнобыль у нашай памяці”, прымеркаваны да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы

САКАВІК
09.03.2021 Пасяджэнне аматарскага аб'яднання для пажылых “Добрыя сустрэчы” на тэму “Жанчына-маці ў літаратуры i мастацтва”
11.03.2021 Пасяджэнне клуба “Мудрасць +” у полі цудаў “Жанчына. Вясна. Каханне”
12.03.2021 Сустрэча жыхароў аграгарадка Навасёлкі з дэлегатам 6-га Усебеларускага народнага сходу
15.03.2021 Агляд літаратуры на тэму “Спажывец, ведай свае правы!”
20.03.2021 Дзень памяці і смутку "Мы не забудзем боль Хатыні"
25.03.2021 Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сустрэча” “У свеце талентаў і захапленняў”
29.03.2021 Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “Норма жыцця - здароўе”

ЛЮТЫ
06.02.2021 Чытачы у літаратурнай гасцёўне “Пясняр палескага краю”
24.02.2021 Сустрэча з супрацоўнікамі раённага МНС і АСВОДа ў рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі”
25.02.2021 Аматарскае аб’яднанне “Мудрасць +” на пасяджэнне “Да бабулі на аладкі”
26.02.2021 Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “У гармоніі з узростам”

СТУДЗЕНЬ 
22.01.2021 Гадзіны парад “Як захаваць жыццё і здароўе”
30.01.2021 Гадзіна памяці “Удзячна-светлы ўспамін”
30.01.2021 Літаратурны альманах “Іван Шамякін і яго кнігі”

2020

СНЕЖАНЬ

ЛІСТАПАД
18.11.2020 Віншавальная картатэка юбіляраў "Нам 75"

КАСТРЫЧНІК

Бабуліны рукі

       2 кастрычніка сельскакя бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны запрасіла чытачоў на выставу-прэзентацыю “Бабуліны рукі”. Наведвальнікам былі прадстаўлены вырабы старэйшых майстрых аграгарадка: Шэдзько Святланы Анатольеўны (бісерапляценне), Бабойць Валянціны Іванаўны (вязанне спіцамі), Шыманскай Ніны Васільеўны (вязанне кручком), Зайчык Праскоўі Макараўны (вышыўка) і інш. Чытачам было цікава пазнаёміцца з таленавітымі землякамі і іх мастацтвам. Некаторыя былі прыемна ўражаны, бо ўпершыню ўбачылі іх мастацкія вырабы.

4bb 8bb 9bb 10 bb

 

Дзень дабра і павагі

       У восеньскім календары ёсць незвычайная дата, калі сэрца перапаўняецца пачуццём глыбокай удзячнасці, калі хочацца казаць словы падзякі, быць асабліва абачлівымі і ўважлівымі да людзей – Міжнародны Дзень сталых людзей. У гэтае свята супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны далучыліся да віншаванняў і правялі для сваіх чытачоў “залатога” ўзросту акцыю-віншаванне “Дзень дабра і павагі”. Штогод з 1 кастрычніка 1992 года ў нашай краіне адзначаюць гэтае цудоўнае свята, таму што любая сям'я трымаецца на любові і памяці да старэйшага пакалення. З самай раніцы 1 кастрычніка бібліятэкары віншавалі пажылых людзей, уручалі ім сувеніры і невялікія падарункі, жадалі здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

2i 2 2i 1

 

Цяпло нашых сэрцаў вашым пражытым гадам

    1 кастрычніка сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка правяла гадзіну адпачынку “Цяпло нашых сэрцаў вашым пражытым гадам”. Пажылым чытачам былі адрасаваны словы падзякі за добрасумленную працу, дабрыню і мудрасць. Жанчыны з цеплынёй успаміналі гады маладосці, дзяліліся мудрым жыццёвым вопытам. Усе актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, дзе змаглі прадэманстраваць сваю энергічнасць і эрудыраванасць. З запалам чыталі любімыя вершы і спявалі песні сваёй маладосці. А самыя актыўныя з задавальненнем патанцавалі танга мінулых гадоў. На памяць аб сустрэчы сталым чытачам уручылі віншавальныя паштоўкі.

73-V 72-V

 

Библиотека едет к вам!

       1 кастрычніка ў Міжнародны дзень пажылых людзей супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” правялі бібліятэчную акцыю «Библиотека едет к вам!». У час акцыі бібліятэкары наведалі сваіх сталых чытачоў, павіншавалі іх са святам, прапанавалі абмяняць кнігі і перыёдыку, за што паважаныя наведвальнікі бібліятэкі былі вельмі ўдзячнымі за чуласць да іх і ўвагу.

6516 6519 6523 6532 6533

                 

 

                                                                                                                                                                              ВЕРАСЕНЬ

Бібліятэка старэйшаму пакаленню

       30 верасня да Дня сталых людзей ГУК “Ашмянская раённая бібліятэка аформіла ў фае бібліятэкі выставу літаратуры Бібліятэка старэйшаму пакаленню. На выставе прадстаўлены выданні па забеспячэнню пенсійннага права, сацыяльнага права, тлумачэнне розных прававых пытанняў юрыстам. Можна таксама знайсці цікавую літаратуру пра здароўе, чым заняцца ў вольную хвіліну, мастацкія творы. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу!

6535

 

Мудрасці ў дамаводстве

         25 верасня сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі правяла чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання “Журавінка” на тэму “Мудрасці ў дамаводстве”. Да мерапрыемства бібліятэкар аформіла тэматычную падборку літаратуры “Карысныя парады гаспадыні”. Удзельніцы пасяджэння шчыра дзяліліся сакрэтамі прыгатавання сваіх фірмовых страў, рэцэптамі “закатак” на зіму.

10f  23f


Эпоха камсамола

24 верасня 2020 года спаўняецца 100 гадоў з дня заснавання Камуністычнага Саюза Моладзі (КСМБ), якому ў чэрвені 1924 года было прысвоена імя У. І. Леніна (ЛКСМБ). Да гэтай памятнай даты ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” падрыхтавала выставу літаратуры “Эпоха камсамола”, дзе прадстаўлены экспанаты, якія распавядаюць аб слаўным  шляху камсамола ў розны час, фотаздымкі камсамольскіх лідэраў, значкі і сцягі. Асобная полка адведзена мастацкай літаратуры пра камсамол. Запрашаем чытачоў і ўсіх жадаючых наведаць нашу выставу.

6w 

 

Аб ільготах

           11 верасня сельская бібліятэка аг.Жупраны для пажылых правяла гутарку-агляд “Аб ільготах у рамках праекта Бібліятэка – старэйшаму пакаленнюСпачатку ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з ільготамі, якімі можа карыстацца пажылы чалавек, інвалід у сферы абслугоўвання, ЖКГ, на транспарце. Потым бібліятэкар звярнула ўвагу на літаратурныя матэрыялы, прадстаўленыя на тэматычнай выставе “Пажылым аб ільготах”: заканадаўчыя дакументы, артыкулы з газет і часопісаў, у якіх ідзе гаворка пра ільготы для гэтай катэгорыі насельніцтва.

zup1zup2zup4

                                                                                                                                                                               ЖНІВЕНЬ

Мілы край, родныя далі

11 жніўня  сельская бібліятэка аграгарадка  Мураваная Ашмянка  запрасіла чытачоў сталага ўзросту на відэаэкскурсію   Мілы край, родныя даліПрысутныя даведаліся, як на Ашмяншчыне беражліва шануюць і захоўваюць свою багатую гістарычную спадчыну, памнажаюць і ўмацоўваюць культурныя, духоўныя здабыткі і традыцыі беларускага народа. Для прысутных была аформлена выстава “Край мой родны, край гасціны”.

2 1 4 1 

Будучыню ствараем разам

     1 жніўня  сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны сумесна з супрацоўнікамі аддзела культуры і вольнага часу арганізавалі сустрэчу з жыхарамі вёскі Ленкаўшчына. Была праведзена інфармацыйная гадзіна “Будучыню ствараем разам”, таксама бібліятэкар прапанавала прысутным літаратуру на любы густ, а запрошаны сямейны ансамбль “Граўжанцы” падарыў добры настрой.

  2w 1w

                                                                                                                                                                                                   ЛІПЕНЬ

 

Мой фирменный рецепт

10 ліпеня сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны запрасіла чытачоў на гадзіну зносін «Мой фирменный рецепт». Прысутным былі прадстаўлены кулінарныя кнігі з фонду бібліятэкі, а таксама жаночыя часопісы. Госці паўдзельнічалі ў конкурсе “Тэорыя, выканалі прыпеўкі на кулінарную тэму, адказалі на пытанні віктарыны “Што вы ведаеце пра гэтую гародніну?. Гадзіна зносін непрыкметна праляцела за кубкам гарбаты і абменам сваімі рэцэптамі.

6d 

 

                                                                                                                                                                      САКАВІК

Сацыяльныя сеткі

11 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог прайшоў майстар-клас для людзей сталага ўзросту “Сацыяльныя сеткі”. У ходзе навучання пенсіянеры набылі базавыя навыкі працы з камп’ютарам. Вывучылі прынцыпы працы з пошукавымі сістэмамі, навучыліся карыстацца электроннай поштай, знаходзіць сваіх сяброў і сваякоў у сацыяльных сетках, вывучылі працу праграмы Skype і яшчэ шмат іншых менш глабальных пытанняў.

046 044

 

Аптэка на падаконніку

11 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання Журавінка на тэму Аптэка на падаконнікуМерапрыемства прайшло з мэтай вывучэння лекавых уласцівасцяў пакаёвых раслін і іх уплыву на навакольнае асяроддзе.

631 8046 5156

 

Вясенні букет віншаванняў

    З нагоды Дня жанчын 7 сакавіка сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі разам з вучнямі ДУА “Навасёлкаўскі ВПК яслі-сад, сярэдняя школа” правялі акцыю-віншаванне “Вясенні букет віншаванняў”. Жанчыны пачулі ў гэты дзень шмат светлых, добрых, шчырых і душэўных слоў. 

 5435 5602

 

Ад чыстага сэрца простымі словамі…

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня бібліятэкар  сельскай бібліятэкі аграгарадка Жупраны арганізавала візіт-віншаванне на даму “Ад чыстага сэрца простымі словамі…”. Сумесна з чытачамі бібліятэкі яны наведалі Дорняк Ірыну Грыгор’еўну і павіншавалі з надыходзячым святам.

691 804

 

Жаночымі сцежкамі гісторыі

6 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Баруны для людзей сталага ўзросту прайшла літаратурна-гістарычная гасцёўня “Жаночымі сцежкамі гісторыі”, прысвечаная Дню жанчын. Аповед ішоў пра Рагнеду, Соф’ю-Дабрадзею, Ефрасінню, Ганну, якая была апошняй князёўнай Кобрынскай, Барбару Радзівіл і іншых жанчын, чые цудоўныя вобразы і вялікія справы дайшлі з глыбіні вякоў да нашых дзён. На прыканцы мерапрыемства настаўнікі школы мастацтваў са сваімі вучнямі павіншавалі жанчын са святам.

0002 0006

 

                                                                                                                                                   ЛЮТЫ

Як захаваць здароўе ў сталым узросце

   26 лютага бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Каменны Лог запрасіла чытачоў на гутарку “Як захаваць здароўе ў сталым узросце”. У ходзе гутаркі былі дадзены рэкамендацыі, як неабходна правільна харчавацца, выконваць рэжым дня і не пераядаць. Бібліятэкар распавяла прысутным пра карысць вітамінаў, пра тое, колькі можа пажылы чалавек ўжываць вітамінаў, улічваючы, што ў зімовую пару і вясной арганізм у іх асабліва мае патрэбу. Шырока абмяркоўвалася тэма захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Госці сустрэчы абмяняліся рэцэптамі народнай медыцыны, падзяліліся парадамі з асабістага вопыту.

939

Мы жадаем шчасця вам

         На днях у сельскай бібліятэцы аграгарадка Кальчуны зноў папоўнілася картатэка юбіляраў-равеснікаў Перамогі. Абрамовіч Таццяна Іванаўна і Дунда Данута Антонаўна – дочкі ветэранаў вайны. З візітам-віншаваннем “Мы жадаем шчасця вам” супрацоўнікі АК і Д і бібліятэкі аграгадка Кальчуны павіншавалі юбіляраў на даму.

643 406

 

Мы родам з СССР

       19 лютага сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны правяла рэтра-вечар “Мы родам з СССР” для людзей сталага ўзросту з аддзялення кругласутачнага прыбывання. Праграма складалася з двух частак: літаратурна-гульнявая і музычная. Для прысутных былі зачытаны вершы паэтаў-аднагодкаў СССР, праведзена віктарына. З дапамогай сучаснай тэхнікі змаглі перанесціся ў час сваёй маладосці і юнацтва. Вечар атрымаўся настальгічным.

956 976

 

Вяртанне ў маладосць

    14 лютага  сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка запрасіла чытачоў сталага ўзросту на агляд літаратуры “Вяртанне ў маладосць”, прымеркаваны да 95-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Івана Навуменкі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “З пакалення, што не стала на калені”, прадэманстраваны відэаролік пра жыццё і творчасць пісьменніка.

3008 3010 1

 

Сустрэча ў бібліятэцы

    7 лютага ў сельскую бібліятэку і АК і ВЧ аграгарадка Кальчуны завіталі госці з аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту  горада Ашмяны, а разам з імі прыехалі дзеці-валанцёры. Вельмі цёпла сустрэлі гасцей людзі пажылога ўзросту з аграгарадка Кальчуны, чытачы бібліятэкі. Для ўдзельнікаў мерапрыемства быў арганізаваны майстар-клас па выцінанцы, які правяла народны майстар – Сярпейка Святлана Юр'еўна. Госці прынялі ўдзел і ў інтылектуальнай гульні, адказалі на пытанні віктарыны “А ведаеце вы што...?”. Падчас чаявання госці атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра работу бібліятэчнай установы. Таксама абмяняліся вопытам валанцёрскага руху. Не абышлося без песень і баяк. У канцы сустрэчы госці атрымалі памятныя падарункі.


3483 3492

                                                                                                                                                                           СТУДЗЕНЬ 2020

Зазірнём у сямейны альбом

31 студзеня сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны запрасіла людзей  сталага ўзросту на вечар-успамін Зазірнём у сямейны альбом. Госці даведаліся аб гісторыі з'яўлення фатаграфіі і пра ўзнікненне першых фотаальбомаў. На сустрэчу кожны ўдзельнік прынёс фотаздымкі са свайго сямейнага альбома, на якіх адлюстраваны родныя і сябры, а таксама важныя падзеі з жыцця. Прысутныя зазірнулі ў сямейныя альбомы адзін аднаго. Гэта быў не проста прагляд фатаграфій, а вечар цікаўных апавяданняў, кранальных успамінаў і жыццёвых параўнанняў розных часоў і розных пакаленняў. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства распавёў таксама аб сямейных традыцыях, аб сваёй радаслоўнай.

51 2 51 1 52 788888 2

 

 

29 жніўня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Баруны прайшоў тэйбл-ток пад назвай «Старшее поколение выбирает общение», дзе людзі старэйшага ўзросту за кубкам чаю змаглі абмяняцца рэцэптамі страў, загатовак на зіму, абмеркаваць цікавыя кнігі,часопісы, якія яны прачыталі, а таксама паўсядзённыя праблемы. Госці бібліятэкі з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарыне, конкурсе “Паэтэсы”, дзе трэба было знайсці рыфму да радка, конкурсе “ Спявай песню”, удзельнікам якога прапаноўвалася па некалькіх словах адгадаць і саспяваць песню. Напрыканцы мерапрыемства старэйшае пакаленне выказвала словы падзякі за тое, што яны, прыйшоўшы ў бібліятэку, не толькі могуць пачытаць, але і добра правесці свой вольны час.
starschee pokolenie wybiraet obschenie
24 жніўня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Каменны Лог абслугоўвала сталых людзей на даму. Пажылыя – гэта катэгорыя, якая патрабуе павышанай увагі і клопату з боку работніка бібліятэкі. Яны заўсёды з нецярпеннем чакаюць бібліятэкара ведаючы, што яна ласкава прапануе навінку, падкажа, параіць. Ды і настрой падыме, кожны раз пацікавіўшыся жыццём-быццём. Бо добрае слова так важна, асабліва для сталых. Чарговае наведванне чытачоў на даму не стала выключэннем, Алена Уладзіміраўна прынесла кнігі для кожнага па яго інтарэсах, прапанавала часопісы і атрымала заказы на кнігі для наступнага наведвання.
abslugouwanne stalyh na damu abslugouwanne stalyh na damu1
23 жніўня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Станцыя Ашмяны для чытачоў пажылога ўзросту была арганізавана чарговая гадзіна камп’ютарнай граматнасці “Асвойваем камп’ютар”. Бібліятэкар прапанавала працягнуць усім жадаючым індывідуальнае заняткі па засваенні камп’ютара. Для жадаючых замацаваць асновы працы ў сетцы Інтэрнэт бібліятэкар падрыхтавала інфармацыю па тэмах “Што такое браўзэр”, “Пошук інфармацыі ў інтэрнэце”, “Захаванне інфармацыі з інтэрнэту на камп’ютар”, “Бяспека ў сетцы Інтэрнэт” і “Відэа паведамленне ў сетцы Інтэрнэт”. У завяршэнні заняткаў удзельнікі самастойна заняліся пошукам цікавай ім інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт.
aswoywaem kamputar jniwen aswoywaem kamputar jniwen1
22 жніўня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” для пажылых людзей раённай бібліятэкі “Свята трох спасаў”. Вядучыя адкрылі мерапрыемства віншаваннем са святамі Мядовага, Яблычнага і Арэхавага спасаў і распавялі, аб тым што кожнае свята звязана з пэўнымі гістарычнымі падзеямі і мае шматвекавыя традыцыі. На працягу мерапрыемства члены аб’яднання ўдзельнічалі ў конкурсе прыказак, прымавак, адказалі на пытанні віктарын. А завяршылася мерапрыемства святочным чаяваннем. Бібліятэкары прапанавалі гасцям пачастункі з атрыбутамі святаў: духмяны мёд, яблыкі, а таксама «яблычныя шарлоткі», пірог і хлеб, арэхі і цукеркі. Пакідаючы бібліятэку, кожны ўдзельнік мерапрыемства ўзяў з сабой часцінку свята.
swiata troh spasau2 swiata troh spasau
 
14 жніўня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Журавінка” па тэме “Кнігі маладосці нашай”. Бібліятэкар падрыхтавала для чытачоў пажылога ўзросту падборку кніг, якімі яны зачытываліся ў гады сваёй юнасці і маладосці. Удзельнікі пасяджэння з захапленнем успаміналі свае любімыя творы: апавяданні, раманы, аповесці савецкіх і замежных пісьменнікаў, якія былі вельмі папулярнымі, а іх кнігі карысталіся вялікім попытам ў бібліятэках і кніжных крамах. Затым бібліятэкар прапанавала ім прыняць ўдзел ў літаратурнай віктарыне, адказваючы на пытанні якой чытачы ўспомнілі творчысць аўтараў беларускай, рускай і замежнай літаратуры, якія сёння з задавальненнем перачытвае як старэйшае так і малодшае пакаленне.
knigi maladosci naschay (4) knigi maladosci naschay (2)
7 жніўня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог прайшоў фітавечар "Аптэка пад рукой". Здаўна людзі выкарыстоўваюць многія травы ў якасці лячэбных прэпаратаў. Расліны, садавіна, ягады часам дзейнічаюць на наш арганізм куды больш эфектыўна, чым таблеткі. Ведаючы карысныя ўласцівасці пэўных траў, можна вылечыць не адну хваробу. Прысутныя падчас мерапрыемства абмеркавалі, калі трэба збіраць розныя расліны, як сушыць і захоўваць лекавыя травы. Кожны з прысутных прынёс свой травяны збор і распавёў пра яго карысць для арганізма чалавека. У завяршэнні мерапрыемства ўсе змаглі атрымаць асалоду ад смаку духмянай травяной гарбаты.
kamLog kamLog1
ЛІПЕНЬ
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі 30 ліпеня адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Журавінка” на тэму “Як захаваць жыццё і здароўе”. Падчас пасяджэння прысутныя пагаварылі пра лекавыя расліны, калі іх трэба збіраць і дзе можна знайсці, а таксама пра лячэбныя ўласцівасці асобных раслін. Было адзначана, што расліны маюць у сабе вялікі патэнцыял для падтрымкі здароўя чалавека. Навукоўцы ўсяго свету зараз даследуюць дзеянні розных раслін і ствараюць на аснове іх лекі, касметычныя вырабы. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі аматарскага аб’яднання звярнулі на фітачай і на тое, што пры сістэматычным ужыванні травяныя чаі ўплываюць на аздараўленчыя працэсы амаль усіх органаў чалавека. На выбар членам клуба была прапанавана дэгустацыя чаю з баярышніка, рамонка, маці-мачахі, мяты, садавіны і кміну. Акрамя таго, бібліятэкар прапанавала прысутным пазнаёміцца з літаратурай аб лекавых раслінах, якая знаходзіцца ў фондзе бібліятэкі.
sb gravsb grav0 sb grav1sb grav2

25 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Пагаворым па душам» на тэму “На ўсе рукі майстры”. Людзі, захопленыя творчасцю, бачаць свет у яркіх, прыгожых фарбах. Многія з іх збераглі ўменне і навыкі матуль, бабуль, ім хочацца паказаць свае работы, перадаць вопыт і веды іншым. Менавіта таму бібліятэкары запрасілі чытачоў, якія займаюцца рукадзеллем, сустрэцца і расказаць пра захапленні, якім яны прысвячаюць большую палову вольнага часу. Расіцан Таццяна Дзмітрыеўна стварае прыгажосць з саломкі і на сустрэчу яна прыйшла разам з унукам Арцёмам. Прыгожыя архідэі, якія ніяк не адрозніш ад сапраўдных, вырабляе Гарбузава Яніна Іванаўна. У бібліятэцы, дзякуючы таленавітых людзям, з’явіўся спраўдны чароўны востраў, які, са згоды творцаў, будзе радаваць карыстальнікаў гарадской бібліятэкі да канца ліпеня.

gor gor1 gor2 gorod3

ЧЭРВЕНЬ
29 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душам”, якое называлася “Худзеем разам: прынцыпы здаровага харчавання”. Праблема здаровага харчавання ў Беларусі стаіць вельмі востра і з’яўляецца сацыяльна значымай. Па статыстыцы 60% жанчын і 50% мужчын, якія старэй за 30 год, маюць лішнюю вагу. І як вынік: атлусценне і звязаныя з ім хваробы скарачаюць жыццё чалавека. Прысутным была прапанавана выстава-прагляд “Активная жизнь – путь к долголетию”, на якой былі прадстаўлены кнігі па здароваму харчаванню і матэрыялы аб беражлівых адносінах да свайго здароўя.
Hudeem razam pryncypy zdarowaga harcawannia (1) Hudeem razam pryncypy zdarowaga harcawannia (2)
Hudeem razam pryncypy zdarowaga harcawannia (3)
29 чэрвеня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Навасёлкі запрасіла ў госці людзей сталага узросту ў бібліякафэ “Чытай і адпачывай разам з кнігай”. Гасцям было прапанавана меню з кніжных страў. На закуску быў пададзены “Салат з прыказак і прымавак” і салат “Загадкавы”. Тым, хто любіць гарачае, прапаноўваліся “Смажаныя факты”, жаркое “Пачытай-ка” і рулецікі “ Аўтарскія”. На дэсэрт быў прапанаваны торт “Навінка”і кактэйль “Разумнікі”. Госці бібліякафэ з задавальненнем дэгусціравалі прапанаваныя стравы і напіткі цёплая атмасфера доўга не пакідала ўдзячных наведвальнікаў.
Cytay i adpacyway razam z knigay Cytay i adpacyway razam z knigay1
Cytay i adpacyway razam z knigay2
З 20 по 25 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Станцыя Ашмяны для чытачоў сталага ўзросту арганізоўвалася гадзіна камп’ютранай граматнасці “Асвойваем камп’ютар”. Бібліятэкар прапанавала ўсім жадаючым наведваць індывідуальныя заняткі па асваенню камп’ютара. Па шматлікіх просьбах і пажаданнях, якія выказвалі чытачы, была падрыхтавана праграма заняткаў на тэму “Стварэнне пачтовай скрыні на mail.ru. Чытачы змаглі самастойна зарэгістраваць свій электронны адрас ў сеціве інтэрнэт і адзін аднаму напісаць паведамленне. У далейшым бібліятэкар прапанавала ім карыстацца камп’ютарам ў бібліятэцы, каб праз сваю асабістую электронную пошту адпраўляць пісьмы і паведамленні.
Aswoywaem kamputar Aswoywaem kamputar1
19 чэрвеня сельская бібліятэка вёскі Будзёнаўка запрсіла чытачоў пажылога ўзросту на чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Добрыя сустрэчы” “Усе кветкі збярэм у букет”. Заўсёды прыемна атрымліваць у падарунак кветкі. Мастацтва складання букетаў мае старажытную гісторыю. Слова “букет” перакладаецца з французкай мовы як “прыгожа сабраная група кветак”. Кветкі апеты многімі паэтамі-лірыкамі, пра кветкі складзена многа песен. Пачалі пасяджэнне з гульні “Угадай мелодыю”. Неабходна было угадаць не проста назву песні і выканаўцу, а галоўнае пра якую кветку дадзеная песня. Пасля чаго вядучыя Наталля Молчан і Валянціна Горыд расказвалі цікавыя факты з гісторыі, міфы, легенды, звязаныя з адпаведнай кветкай. Вельмі цікава было даведацца чаму алая роза лічыцца сімвалам гарачага кахання, што ландыш быў любімай кветкай П.І. Чайкоўскага, паслухаць легенду, згодна з якой у бутоне жоўтага цюльпана закладзена шчасце і шмат інш. Бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу па тэме мерапрыемства, на якой былі прадстаўлены кнігі пра кветкаводства, кнігі з серыі “Маленькі прафесар” пра некаторыі кветкі нашай краіны, а таксама паэтычныя зборнікі беларускіх і рускіх паэтаў, якія ў сваіх вершах апяваюць прыгажосць кветак. Пасля гульні “Угадай мелодыю” вядучыя прапанавалі зачытаць некаторыя з вершаў. Гучалі вершы А. Фета, С. Ясеніна, Л. Кебіч, М. Башлакова і іншых беларускіх і рускіх паэтаў. Затым вядучыя прапанавалі яшчэ адно заданне: кожны з прысутных атрымаў невялікі ўрывак з верша. Неабходна было адказаць на пытанне пра якую кветку гэты верш і хто яго аўтар. У якасці падказкі можна было свабодна карыстацца паэтычнымі зборнікамі з выставы. Заданні ўсе былі выкананы хутка. На гэтым пасяджэнне было завершана. Прысутныя адзначылі, што ім было вельмі цікава
.Use kwetki zbiarem u buket (3) Use kwetki zbiarem u buket (4)
Use kwetki zbiarem u buket (8)
15 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог для сталых людзей прайшоў гістарычны хранограф “Летапіс маёй Радзімы”. Бібліятэкар с прысутнымі разважалі аб тым, што адной з важнейшых задач сучаснасці з’яўляецца ўсебаковае вывучэнне гісторыі не толькі свайго краю, але і той мясціны, дзе нарадзіўся, рос, рабіў першыя крокі ў сваім жыцці. А ўсё гэта пачынаецца з любові да бацькоўскага парога, да матчынай песні, з вывучэння гісторыі народа, спасціжэння яго традыцый. Бібліятэкар правяла агляд выставы-пазнання “Зямля бацькоў – зямля надзеі нашай”, прысвечанай Году малой Радзімы, на якой прадстаўлены матэрыялы аб нашым дзіўным краі і яго багатай і разнастайнай гісторыі. Літаратура на выставе прадстаўлена ў трох раздзелах. Першы раздзел “Ашмяншчына ў аб’ектыве часу”, старонкам ваеннай гісторыі прысвечаны другі раздзел “Не абмінула і нас вайна”, а трэці – “І сэрцу мілая старонка”.
Letapis mayi radimy Letapis mayi radimy1
МАЙ
24 мая ў сельскай бібліятэцы вёскі Будзёнаўка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Добрыя сустрэчы” “Вясеннія клопаты ў садзе і агародзе”. Як падрыхтаваць насенне для пасадкі? Якую лепш выкарыстоўваць падкормку для садова-агародных культур? Як змагацца са шкоднікамі? Гэтыя і многія іншыя пытанні былі абмеркаваны падчас пасяджэння. Больш падрабязна спыніліся на пытаннях пра барацьбу з мурашкамі і пра асаблівасці вырошчвання вінаграду. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з літаратурай па тэме пасяджэння. Асабліва членаў аб’яднання зацікавілі часопісы “Мой прекрасный сад” і “Хозяин”, з якіх можна даведацца пра асаблівасці вырошчвання і догляду за многімі садова-агароднымі культурамі і знайсці шмат варыянтаў дызайну для свайго участка. Былі прагледжаны відэаролікі пра высокія градкі і пра капельны паліў, а таксама прагучалі песні ў выкананні работнікаў сельскага клуба, у тэксце якіх згадваюцца ягады, гародніна, садавіна, расліны. Прагучалі песні ў выкананні Валянціны Горыд “Ягода малина нас к себе манила...”, “Там смуглянка, молдаванка собирает виноград...”, “Калинка-малинка моя”, “Расцветали яблони и груши...”, “Один раз в год сады цветут”.
Wiasenniya klopaty u sade i agarode3 Wiasenniya klopaty u sade i agarode2
Wiasenniya klopaty u sade i agarode1 
24 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “Гартаем сямейныя фотаальбомы”. Чытачы бібліятэкі сабраліся, каб паглядзець старыя фотаздымкі, успомніць сваіх родных: адным словам – акунуцца ў гісторыю сваёй сям’і. Асаблівую цікавасць выклікалі чорна-белыя фотаздымкі: неверагодна, але чорна-белыя здымкі з гадамі не трацяць сваёй якасці. Прысутныя не толькі разглядалі фота, але і расказвалі пра свае сем’і, пра традыцыі і захапленні.
Gartaem siameunye fotaalbomy
16 мая работнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” праведзена чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрасць +” “Дарагія сэрцу ўспаміны”, прысвечанае Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вядучая пазнаёміла прысутных з паэтамі, якія пісалі пра Вялікую Айчынную вайну і іх вершамі. Прайшла гульня “Угадай мелодыю”, дзе ўдзельнікі разгадвалі і спявалі мелодыі ваенных песень. Быў праведзены агляд мастацкай прозы пра Вялікую Айчынную вайну.
Daragiya sercu uspaminy (1) Daragiya sercu uspaminy (2)
КРАСАВІК
25 красавіка ў сельскую бібліятэку аграгарадка Станцыя Ашмяны былі запрошаны чытачы сталага ўзросту на гадзіну здароўя “Не старэйце, не хварэйце”. Бібліятэкар запрасіла прыняць удзел у мерапрыемстве фельшара аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ўстановы аховы здароўя “Ашмянская раённая бальніца” Карчэўскую Вікторыю Яўгенаўну. Яна расказала прысутным як аказаць першую медыцынскую дапамогу ў розных сітуацыях і прадэманстравала наглядны прыклад разам з удзельнікамі мерапрыемства. Медыцынскі рабнік нагада як правільна вызваць хуткую дапамогу і як весці сябе ў надзвычайных сітуацыях. Удзельнікі не заставаліся пасіўнымі яны задавалі шмат пытанняў, якія тычацца не толькі аказання медыцынскай дапамогі, але і падтрымцы здаровага ладу жыцця і атрымалі даступныя адказы.
Ne stareyce, ne hwareyce Ne stareyce, ne hwareyce1
Ne stareyce, ne hwareyce2 Ne stareyce, ne hwareyce3
14 красавіка сельская бібліятэка сумесна з аддзелам культуры і арганізацыі вольнага часу аграгарадка Кальчуны арганізавалі інтэлектуальную сустрэчу “Брэйн-рынг” паміж камандамі “Юнасць” і “Мудрасць”. Вучні старэйшых класаў мясцовай школы і людзі сталага ўзросту спаборнічалі паміж сабой, дэманструючы веды ў галіне прыродазнаўства, літаратуры, на веданне прыказак, прымавак і фальклору. Шосты тур гульні быў прысвечаны адной з самых значных падзей бягучага года 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтварэнню Гродзенскай вобласці. На працягу ўсёй гульні захоўвала інтрыга і перамогу атрымлівала то адна, то другая каманда, але ў выніку – нічыя! Людзі “залатога ўзросту” засталіся задаволеныя, што іх вопыт і веды не саступілі маладосці, азарту і весялосці. А новае пакаленне ганарыцца тым, што прадэманстравала добрыя веды.

 

Breyn-ring4 Breyn-ring1

 

Breyn-ring2 Breyn-ring3

 


1 красавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрасць +” на пасяджэнне “Карысныя парады на заметку”. У час мерапрыемства вядучыя нагадалі, што 1 красавіка – дзень гумару, а таксама Міжнародны дзень птушак. Прысутныя расказвалі смешныя анекдоты з жыцця, паказалі сцэнку пра пенсіянераў. Свае байкі і гумарыстычныя вершы падарыла прысутным мясцовая паэтка Тэрэса Адашкевіч. Удзельніца аматарскага абднання, ашмянскай паэтка Галіна Даўгашэй напісала верш пра бібліятэку, які паклалаў на музыку Аляксандр Найраноўскі. Удзельнікі аб’яднання прапанавалі зрабіць гэту песню гімнам аб’яднання. Затым прысутным было прапанавана пагуляць у гульню “Поле цудаў”, а за кубачкам гарбаты абмеркавалі карысныя парады: як выбраць якасны мед, якія спецыі самыя карысныя, што мы ведаем пра часнок і іншыя. Прыемна было пачуць аповеды ўдзельнікаў пра самы незвычайны ўраджай,які яны выгадавалі на сваім прысядзібным участку.

Karysnya parady na zametku (1) Karysnya parady na zametku (2)

Karysnya parady na zametku (3) Karysnya parady na zametku (4)

 

САКАВІК
23 сакавіка бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Кальчуны Алена Шкелда сумесна з работнікамі аддзела культуры і вольнага часу Марынай Палсцюк, Святланай Сярпейка і Ірынай Лапейка, наведалі жыхарку вуліцы Зарэчная Ждановіч Кацярыну Іосіфаўну старэйшага чытача бібліятэкі, удзельніцу фальклорнага калектыву “Скарбніца”, актывістку масавых мерапрыемстваў, каб павіншаваць яе з 85-годдзем. Шмат добрых пажаданняў юбілярша пачула ад работнікаў культуры, яны падарылі ёй кветкі і падарункі ну і неабышлося без віншавальных песен. А бібліятэкар як заўседы прынесла пачытаць цікавыя часопісы.

Winschwanne stareyshcaga cytaca (1) Winschwanne stareyshcaga cytaca (4)

 

 

12 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Пагаворым па душам” на тэму “Паміж намі, жанчынамі…”. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі ўдзельнікам аматарскага аб’яднання расказаць пра свае захапленні, у выніку чаго атрымалася прыгожая выстава-хобі: непаўторныя рэчы створаныя сваімі рукамі нясуць у сабе добрую энергетыку. Бібліятэкары расказалі прысутным пра цікавыя перыядычныя выданні і кнігі, у якіх можна знайсці шмат ідэй і парад, даведацца пра новыя тэхнікі рукадзелля.
Pamij nami jancynami (1) Pamij nami jancynami (2)

 

 

4 сакавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрасць +” на пасяджэнне “Прыйшла Масленіца ў госці”. Шмат цікавых святаў у нашага народа з песнямі і танцамі, са святочным сталом ды гульнямі, з шырокай душой. Адным з самых запамінальных святкаванняў з’яўляецца бліновы тыдзеньабо Масленіца, які прыпадае на канец зімы пачатак вясны. Масленіцу пачынаюць адзначаць на працягу тыдня да Вялікага паста. У гэтым годзе масленічны тыдзень прыпадае з 4 па 10 сакавіка. На пасяджэнні аматарскага аб’яднання размова ішла пра гісторыю, традыцыі і сэнс свята Масленіца. Кожны дзень гэтага тыдня мае сваю назву, якая расказваюць пра тое, што ў гэты дзень трэба рабіць. Напрыклад, панядзелак – сустрэча, аўторак – зайгрышы, серада – лакамка, чацвер – разгул, пятніца – цешчыны пасядзелкі, субота – залоўкіны вячоркі, нядзеля – прашчоны дзень. Вядома, сёння вельмі цяжка выканаць усе звычаі і абрады свята, бо масленічны тыдзень гэта не выхадныя, а звычайны працоўны тыдзень. Да мерапрыемства была аформлена кніжна-ілюстраваная выстава Масленіца ідзе, блін ды мёд нясе. З вялікай увагай пажылыя людзі глядзелі мультымедыйную прэзентацыю, у якой распавядалася, як адзначаюць Масленіцу, кароткаметражны мастацкі фільм Выпадак на Масленіцу. Не абышлося і без вясёлых конкурсаў, песняў і гульняў. Скончылася мерапрыемства дэгустацыяй бліноў, якія прыгатавалі бібліятэкары і ўдзельнікі мерапрыемства.

Pryischla Maslenica u gosti (2) Pryischla Maslenica u gosti (1)

Pryischla Maslenica u gosti (3)


ЛЮТЫ
28 лютага ў сельскую бібліятэку аграгарадка Гальшаны былі запрошаныя людзі, якім за 60, на гадзіну карыснай інфармацыі “Сакрэты даўгалецця”. Чытачка бібліятэкі, Т.К.Вярсоцкая, якая больш за сорак гадоў працавала медсястрой, дала рэкамендацыі па захаванні і ўмацаванні здароўя. Яна адзначыла, што неабходна правільна харчавацца, не забываць актыўна рухацца, своечасова праходзіць медагляд, заэхоўваць рэжым дня. Яшчэ ада чытачка, прыхільніца здаровага ладу жыцця, В.М.Скадорова адзначыла, што актыўны адпачынак – шлях да даўгалецця; смехатэрапія, бібліятэрапія, пазітыўнае мысленне таксама дапамагаюць падтрымліваць жыццёвы тонус, супрацьстаяць старасці. М.Я.Селядцова распавяла аб выкарыстанні лекавых раслін для захавання і ўмацавання здароўя, пачаставала прысутных яблыкамі са свайго саду, а К.В.Садоўская і В.С. Гаўдыровіч падзяліліся рэцэптамі смачных і карысных страў. Прысутныя прагледзелі відэаролік “Аб правільным харчаванні пажылых людзей”. Загадчык бібліятэкі, Т.У. Іванова, зрабіла агляд выставы “Сакрэты даўгалецця”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы па наступных тэмах: “Рэкорды доўгажыхароў”, “Рух – шлях да даўгалецця”, “Аптэка ў прыродзе”, “Правільнае харчаванне”, “Карысныя рэцэпты”. Да сустрэчы была падрыхтавана выстава прадуктаў «Вкусненько и полезненько». У канцы мерапрыемства ўдзельнікі пачаставаліся стравамі, прыгатаванымі па карысных рэцэптах.
Sakrety daygaleccia2 Sakrety daygaleccia
Sakrety daygaleccia1 Sakrety daygaleccia3

27 лютага сельская бібліятэка вёскі Будзёнаўка запрасіла удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Добрыя сустрэчы” на пасяджэнне, прысвечанае старажытнаславянскаму святу, якое сімвалізуе провады зімы і радасную сустрэчу вясны – “Масленіца прыйшла, бліны прынесла”. Нашы далекія продкі гэта свята адзначалі ў дзень вясенняга раўнадзенства, але пасля прыняцця хрысціянства дату святкавання прывязалі да праваслаўнай Пасхі. Масленіцу пачынаюць адзначаць за тыдзень да Вялікага посту і святкуюць цэлы тыдзень. У 2019 годзе масленічны тыдзень выпадае на 4-10 сакавіка. На пасяджэнні аматарскага аб’яднання размова ішла пра гісторыю, традыцыі і сэнс свята Масленіца. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з традыцыямі кожнага дня масленічнага тыдня, прапанавала літаратуру, што ёсць у фондзе бібліятэкі па дадзенай тэме. Прысутныя жанчыны-гаспадыні з задавальненнем падзяліліся рэцэптамі прыгатавання галоўнай стравы гэтага свята – бліноў. Далей складалі прымаўкі пра Масленіцу, чыталі вершы, Яжэвіч Гэлена Станіславаўна, адна з членаў аб’яднання, зачытала свой новы верш, напісаны менавіта для дадзенай сустрэчы. Таксама прагледзелі кароткаметражны мастацкі фільм “Выпадак на Масленіцу”. Не абышлося і без вясёлых конкурсаў. У канцы сустрэчы прысутныя з задавальненнем прагледзелі пастаноўку провадаў зімы і сустрэчы вясны, дзе ролі Зімы і Вясны сыгралі вучаніцы 8 і 9 класаў СШ № 1, якія з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі.

Maslenica pryischla bliny prynesla (1) Maslenica pryischla bliny prynesla (2)

 

Maslenica pryischla bliny prynesla (5) Maslenica pryischla bliny prynesla (6)
 
 
 

23 лютага сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны запрасіла чытачоў пажылога ўзросту на гутарку-параду “Дзелімся сямейнымі кулінарнымі рэцэптамі”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар, Анжаліка Дзямідава, расказала аб сакрэтах прыгатавання смачнай і здаровай ежы на аснове кнігі “Культура харчавання”. Затым удзельнікі мерапрыемства старэйшага ўзросту падзяліліся сваімі рэцэптамі, якія сталі традыцыйнымі для іх сям’і і іх заслужана можна назваць сямейнымі. Шыманская Таццяна Уладзіміраўна прадставіла на дэгустацыю свае семяйныя стравы «Трубочки на блюдечке» і «Пирог-творожок». Бібліятэкар падрыхтавала для прысутных агляд перыядычных выданняў, на старонках якіх друкуюцца кулінарныя рэцэпты.
Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami3 Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami
Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami1 Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami2
Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami4 Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami5

 

23 лютага сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі запрасіла да сябе ў госці чытачоў сталага узросту на вечар пытанняў і адказаў “Правільнае харчаванне – залог даўгалецця”. Правільнае харчаванне – залог здароўя, сілы і прыгажосці жыцця. Яшчэ Гіпакрат казаў «Скажи мне, что ты ешь, и я скажу, чем ты болеешь». Бібліятэкар Шымановіч Наталля пазнаёміла прысутных з асноўнымі прынцыпамі правільнага харчавання, з культурай харчавання, з чаго пачынаецца правільнае харчаванне. Прысутныя на мерапрыемстве падзяліліся рэцэптамі карысных страў для захавання здароўя і даўгалецця. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Правильное питание – залог здоровья».
Prawilnae harcawanne - zalog daugaleccia1 Prawilnae harcawanne - zalog daugaleccia2

19 лютага бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрость +” на пасяджэнне «Ваши руки не для скуки». Калі чалавек працуе, то ён неабходны грамадству. Але надыходзіць час і чалавек выходзіць на ганаровы адпачынак і ў яго шмат вольнага часу. Менавіта гэта падштурхоўвае людзей заняцца справай, на якую не хапала часу. У час мерапрыемства пра сваё хобі расказаў самадзейны мастак Канапаеў Федар Аляксеевіч, майстар роспісу Пазняк Марыя Еўстаф’еўна, майстрыхі вязання спіцамі і кручком Рыжко Дамініка Анатольеўна і Вінцкоўская Антаніна Антонаўна, а Ціханскі Ігар і Скавінская Гелена Іосіфаўна расказалі прысутным пра тэхніку выканання сваіх работ з бісера. Мерапрыемства прайшло цікава, пазнавальна, а кубачак гарбаты зблізіў прысутных.
Waschi ruki ne dlia skuki (2) Waschi ruki ne dlia skuki (3)
Waschi ruki ne dlia skuki (4) Waschi ruki ne dlia skuki (6)
Waschi ruki ne dlia skuki (7) Waschi ruki ne dlia skuki (8)
18 лютага бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрость +” на гадзіну камп’ютарнай граматнасці “Наш сябар Інтэрнэт”, у рамках раённай бібліятэчнай мэтавай праграмы “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню”.
Бібліятэкар расказала асноўныя моманты работы на камп’ютары, як можна знайсці патрэбную інфармацыю і скапіраваць яе на камп’ютар або флэшку. Удзельнікі паспрабавалі самі знайсці старонку ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ў інтэрнэце, зайсці на яе і пазнаёміцца з інфармацыяй. Таксама прысутным было цікава ўбачыць відэаматэрыялы, якія змешчаны на сайце бібліятэкі. Чытачы выказалі думку, што цяпер яны могуць ведаць пра ўсе бібліятэчныя навіны не выходзячы з дому.
Nasch siabar internet (1) Nasch siabar internet (2)
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог 16 лютага для людзей пажылога ўзросту, быў падрыхтаваны інфармацыйны агляд перыёдыкі “Паштовы дыліжанс”, дзе бібліятэкар пазнаёміла прысутных жанчын з разнастайнасцю жанраў і тэм часопісаў і газет, якія паступаюць у бібліятэку, зрабіла анонс апошніх нумароў часопісаў “Гаспадыня”, «Хозяин», «Народный доктор», “Алеся” і іншых. Кожны выказаў сваё суб’ектыўнае меркаванне аб перавазе ў чытанні перыёдыкі, распавёў аб самым цікавым, прачытаным нядаўна.
Paschtowy dylijans
15 лютага ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Журавінка” “Роздум над паэзіяй Аркадзя Куляшова”, якое прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях паэта, пазнаёміла з выставай твораў, напісаных Аркадзям Куляшовым.
Rozdum nad paeziyay Arkadia Kuliaschowa
СТУДЗЕНЬ
З 2019 года ў сельскай бібліятэцы вёска Будзёнаўка працуе аматарскае аб’яднанне для людзей сталага ўзросту “Добрыя сустрэчы”. На першым арганізацыйным пасяджэнні 25 студзеня выбралі Савет аб’яднання, абмеркавалі мэты і задачы на будучы год, план работы і план правядзення наступнага пасяджэння. Акрамя таго, бібліятэкар паказала для прысутных відэа-прэзентацыю “Галерэя ўспамінаў” мерапрыемстваў, што праводзіліся для пажылых людзей у 2018 годзе ў бібліятэцы. Удзельнікі аб’яднання прагледзелі 2 жартоўныя сцэнкі аб жыцці пажылых людзей, падрыхтаваныя дзецьмі, чытачамі бібліятэкі і паўдзельнічалі ў вяселых конкурсах. Першае пасяджэнне аб’яднання атрымалася вясёлым і запамінальным.
Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (3)Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (1)
Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (4)Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (5)
18 студзеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Баруны для людзей сталага ўзросту прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Адрас таленту – Баруны” прысвечана 215-годдзю з дня нараджэння слыннага земляка Антона Эдварда Адынца, паэта, ураджэнца барунскай зямлі. Вядучы пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй дзеяча польскай культуры, але ва ўсёй яго творчасці яскрава прасочваюцца беларускія матывы. Пачаткам, калыскай яго творчасці была Гейстунская зямля. Трывалыя веды і гарт характару дала Барунская базыльянская школа. Тэмы і паэтычныя вобразы падказалі маляўнічыя краявіды Ашмяншчыны. Мы ганарымся, што Гейстунская зямля дала свету Антоні Эдварда Адынца, які ўзбагаціў сваёй творчасцю польскую культуру і прынёс славу нашай Барунскай зямлі. Ён пакінуў пасля сябе яркі след і годную памяць. На мерапрыемства былі запрошаны вучні і настаўнікі дзіцячай школы мастацваў, якія выканалі музычныя кампазіцыі. Вядучыя чыталі вершы паэта, такія як "Песня філарэтаў", "Анакрэотык", "Невядома што, альбо Рамантычнасць" і інш.
Adras talentu - Baruny (1)Adras talentu - Baruny (2)
Adras talentu - Baruny (3)
11 студзеня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Станцыя Ашмяны запрасіла чытачоў сталага ўзросту на гадзіну камп’ютарнай граматнасці “Асвойваем камп’ютар”, у рамках раённай бібліятэчнай мэтавай праграмы “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню”. Бібліятэкар расказала асноўныя моманты, якія неабходна ведаць каб карыстацца інтэрнэтам, пазнаёміла з браузерамі Operа і Google і паказа як з дапамогай іх знайсці патрэбную інфармацыю і скапіраваць яе на камп’ютар або флэшку. Таксама бібліятэкар паказала як зарэгістрыраваць старонку ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” і паказала наглядна як ёй карыстацца. Яна паказала старонку ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” у “Аднакласніка”, памагла падпісацца на яе і расказала, што цяпер чытачы змогуць знаёміцца з навінамі бібліятэчнага жыцця не выходзячы з дому.
Aswoywaem kampyutar1 Aswoywaem kampyutar
Aswoywaem kampyutar2
10 студзеня бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрость +” на інтэлектуальна-забаўляльную гульню “Поле цудаў”, прысвечаную навагоднім святам “Навагодні калейдаскоп”. Гульня праводзілася па ўсіх правілах вядомага тэлевезійнага ток-шоў. У гульні прынялі ўдзел 9 ігракоў, якія адказвалі на пытанні вядучага ў трох турах. Па выніках фінальнага тура перамогу атрымала Грышан Ганна Фёдараўна, якая выкарыстала магчымасць пагуляць у суперігру і атрымала галоўны прыз. Пад час гульні ўдзельнікі ўспаміналі назвы зімовых святаў, народныя абрады, традыцыі і звычаі, а таксама літаратурныя творы аб зіме, Ражастве і Новым годзе і пісьменнікаў. У час паэтычнай паўзы свае творчыя здольнасці дэманстравала прысутным Даўгашэй Галіна Аляксандраўна, мясцовая паэтка і член аматарскага аб’яднання. Паэтка прачытала некалькі сваіх вершаў, расказала пра знакавыя мясціны ў яе жыцці, сустрэчы з вядомымі людзьмі. Музычную паўзу запоўніла Суравец Віялета, якая цудоўна выканала песні на зімовую і навагоднюю тэматыку. Добры настрой панаваў у зале, на тварах прысутных былі ўсмешкі. Мерапрыемства атрымалася цікавае, пазнавальнае і яркае.
Nawagodni kaleydaskop (3) Nawagodni kaleydaskop (1)
Nawagodni kaleydaskop (2) Nawagodni kaleydaskop (4)
Nawagodni kaleydaskop (5) Nawagodni kaleydaskop (6)
 
9 студзеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог прайшоў агляд літаратуры “Кнігі вашай маладосці”. Чытачы сталага ўзросту сабраліся ў бібліятэцы, каб успомніць маладосць, успомніць тыя гады, на якія яна выпала, а яшчэ – кнігі тых гадоў. Бібліятэкар падрыхтавала выставу літаратуры, якая была папулярная ў 70-80-я гады. Чытачы ўважліва слухалі агляд літаратуры, а пасля з радасцю ўспаміналі прачытаныя імі кнігі. У кожнага свая любімая. Час быў цяжкім, але заўсёды знаходзіліся хвілінкі для чытання любімых кніг. Успомніліся і цікавыя выпадкі, калі кнігі чыталіся крадком ад бацькоў, а таксама калі каб атрымаць любімую кнігу ў бібліятэцы трэба было запісвацца ў чаргу, але не гледзячы ні на якія перашкоды людзі сталага ўзрусту не страцілі жадання чытаць і пазнаваць штосьці новае і цікавае для сябе і застаюцца самымі адданымі чытачамі бібліятэкі. Мерапрыемства атрымалася цікавым і запамінальным, удзельнікі выбралі кнігі каб перачытаць іх дома ва ўтульнай абстаноўцы.
Knigi waschay maladosci2 Knigi waschay maladosci1
Knigi waschay maladosci Knigi waschay maladosci3

 

 

Soc. garant

AbaneR
Welodvijenie
bezwizowy wezd
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

BelarusPom
korrup
nasekenie
sport

001329 806694

Rolik

check 240
groditogi
Korobchicy

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Колькасць наведванняў:

счетчик посещений

RizVN Login