Анонсы Жнівень 2021
Анонс асноўных мерапрыемстваў публічных бібліятэк
ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”,
запланаваных на жнівень 2021 года
5 жніўня 2021 года
забаўляльны калейдаскоп
“Для ўсіх без выключэння ёсць правілы дарожнага руху”.
(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2, пачатак у 13.00)
5 жніўня раённая дзіцячая бібліятэка запрашае чытачоў прыняць удзел у забаўляльным калейдаскопе “Для ўсіх без выключэння ёсць правілы дарожнага руху”.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмяць з кнігамі па правілах дарожнага руху, затым дзеці змогуць прыняць удзел у гульнях “Збяры машыну”, “Загадкавыя літары”, “Будзь уважлівы!!!”, “Святлафор”, пазнавальнай віктарыне “Я павінен ведаць!” і ў конкурсе “Скрыжаванне загадак”.
Уваход вольны.
Тэлефон для кантактаў: 8(1593) 21651.
27 жніўня 2021 года
пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах”
на тэму “Дзень народзінаў у бібліятэцы”
(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 3, пачатак ў 15.00)
27 жніўся ў 15.00 у гарадской бібліятэцы горада Ашмяны пройдзе чарговае пасяджэнне аматрскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “Дзень народзінаў у бібліятэцы”.
Запрашаем Усіх! Усіх! Усіх!
Вас чакае:
- літаратурна-забаўляльная праграма “День рождения в кругу друзей”;
- чаяванне з лекавымі травамі, падчас якога бібліятэкары падзеляцца з прысутнымі карыснымі парадамі аб тым, калі збіраць лекавыя расліны, як правільна іх нарыхтоўваць і сушыць;
- кніжная выстава “Для именинников – всё самое лучшее!”
Уваход вольны.
Тэлефон для кантактаў: 8(1593) 21247.
26 жніўня 2021 года
сустрэча
з Масака Тацумі
(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2, 15.00)
26 жніўня ў 15.00 у ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка адбудзецца сустрэча з удзелам кіраўніка Інфармацыйнага цэнтра японскай культуры ў г.Мінску Масакай Тацумі і членамі яе сям'і, жыхарамі Японіі.
Уваход вольны.
Тэлефон для кантактаў: 8(1593) 20325.