Анонс асноўных мерапрыемстваў публічных бібліятэк
ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”,
запланаваных на май 2021 года
З 3 па 8 мая 2021 года
тыдзень патрыятычнай кнігі
“Старонкі кніг раскажуць аб вайне”
(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 3, пачатак ў 13.00)
З 3 па 8 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны пройдзе тыдзень патрыятычнай кнігі “Старонкі кніг раскажуць аб вайне”, прымеркаваны да 80-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пачатак усіх мерапрыемстваў у 13.00.
У праграме правядзення:
- Кніжная выстава “Я чытаю кнігі аб вайне”;
- Інфармацыйны навігатар “І памяць аб вайне нам кнігі пакідаюць”;
- Віртуальнае падарожжа “Нашы вуліцы – нашы героі”;
- Гістарычная гадзіна “Ніколі не забудзем”;
- Гадзіна краязнаўства “Унёсак нашых землякоў у Перамогу”;
Акцыя “Прачытаная кнігі аб вайне – твой падарунак да Дня Перамогі”.
Уваход вольны.
Тэлефон для кантактаў: 8(1593) 21247.
9 мая 2021 года
бібліятэчная пляцоўка
“І зноў Май. Салют. Перамога!”
(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)
ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”, 9 мая, да Дня Перамогі, ў гарадскім парку арганізуе кніжна-ілюстрацыйную экспазіцыю “І зноў Май. Салют. Перамога!”
Уваход вольны.
Тэлефон для кантактаў: 8(1593) 45117.
22 красавіка 2021 года
пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Расінка”
«Из мусорной кучки – классные штучки».
(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2, пачатак у 13.00)
20 мая ў 13.00 РДБ запрашае усіх жадаючых прыняць удзел у пасяджэнні аматарскага аб'яднання “Расінка” на тэму «Из мусорной кучки – классные штучки». Бібліятэкары раскажуць пра тое, як трэба клапаціцца аб нашай планеце, каб прыгажосць яе не згасла, паветра было чысцей, а прырода нас цешыла. Нагадаюць як звалкі і груды смецця атручваюць жыццё ўсяму жывому на зямлі, колькі гадоў раскладаюцца: пластыкавыя бутэлькі, пакеты, кансервавыя банкі і іншае смецце. Правераць, як дзеці ведаюць правілы паводзінаў у лесе, пагуляюць у гульні “Калі я прыйду ў лясок” і “Сартуем смецце правільна”. Кульмінацыяй пасяджэння стане майстар-клас пад кіраўніцтвам валанцёра А. М. Бортнік “Магу ў цацкі смецце ператварыць”.
Уваход вольны.
Тэлефон для кантактаў: 8(1593) 21651.