Анонсы Люты, 2021
12 лютага 2021 года
Літаратурная гасцёўня
“Жыў лёсам людзей на балоце”
(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 3, пачатак ў 14.00)
12 лютага ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны расчыніць дзверы літаратурная гасцёўня “Жыў лёсам людзей на балоце”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа, народнага пісьменніка Беларусі.
У праграме правядзення:
- Кніжная выстава “З Глінішча – у свет вялікі”;
- Прэзентацыя рэкамендацыйнага спіса літаратуры “І на зямлі яго не згасне след”;
- Літаратурныя чытанні, прысвечаныя Івану Мележу.
Уваход вольны.
Тэлефон для кантактаў: 8(1593) 21247.