Прывітанне
Навіны
Графік прыёма
Электронныя звароты
Аб бібліятэках
Гісторыя ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка"
Правілы карыстання
Структура
Рэжым работы
Аграгарадкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Баруны
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны
Сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны
Сельская бібліятэка аграгарадка Каменны Лог
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка
Сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка
Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны
Клуб "Сустрэча"
Бібліятэкі ў СМІ
2017 год
2016 год
2015 год
2014 год
2013 год
Конкурсы, акцыі
Конкурсы
Паслугі бібліятэк
Бясплатныя паслугі
Платныя паслугі
Праграмы, праекты
Праграмы
Праекты
ПЦПІ
Аб ПЦПІ
ПЦПІ раёна
Рэсурсы ПЦПІ
Паслугі ПЦПІ
Узаемадзеянне з органамі ўлады
Бібліёбус
Графік выездаў
Электронны каталог
Новыя паступленні
Мастацкая літаратура
Галіновая літаратура
Электронныя дакументы
Наша відэа
Учора і сёння

PUck

Scrinka

nauka

GFaa

itogi

Anons

znachsob

Nashy dasiagnenni

EDI

 

 

Kraz

ОКРУ

Вкcom

rdb

Struve

logo

Banner knigi stihov

Oshmianskiy raiispolkom

NBB

min4

prezident

pravo.by

banner gonbik

grodno5

 

Перакладчык

Belarusian English French German Latvian Lithuanian Polish Russian

Правілы карыстання бібліятэкамі

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Правілы карыстання бібліятэкамі ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка" (далей – Бібліятэкамі), распрацаваныя ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., №20, ст. 38; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) і Закона Рэспублікі Беларусь ад "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2009 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., №20, ст. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., №276, 2/1603), "Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь", Статутам ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка" і іншымі заканадаўчымі дакументамі ў галіне бібліятэчнай справы Рэспублікі Беларусь, рэгламентуюць парадак запісу карыстальнікаў, правілы іх абслугоўвання, правы і абавязкі карыстальнікаў, а таксама ўзаемаадносіны паміж Бібліятэкамі і карыстальнікамі.
1.2. Бібліятэкі ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка" з'яўляюцца агульнадаступнымі публічнымі бібліатэкамі. Іх фонды знаходзяцца пад аховай дзяржавы.
1.3. Даведачна-пошукавы апарат Бібліятэк, у тым ліку і на электронных носьбітах, з'яўляецца агульнадаступным для яе карыстальнікаў.
1.4. Карыстанне Бібліятэкамі бясплатнае. Дадатковыя віды паслуг, выкананне якіх не супярэчыць заканадаўству, ажыццяўляецца Бібліятэкамі за плату ў адпаведнасці з Прэйскурантам цэн на платныя паслугі.

2. ПАРАДАК ЗАПІСУ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
2.1. Бібліятэкі рэалізуюць права грамадзян на бібліятэчнае абслугоўванне як праз сістэму абанементаў, чытальных залаў, міжбібліятэчнага абанемента (МБА), так і шляхам аддаленага доступу да нацыянальных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў.
2.2. Асноўным дакументам, які дае права карыстацца даведачна-бібліяграфічным апаратам і фондамі Бібліятэк, з'яўляецца чытацкі фармуляр, у тым ліку і электронны.
2.3. Чытацкі фармуляр запаўняецца ў час рэгістрацыі (перарэгістрацыі).Заўвага: перарэгістрацыя чытачоў у Бібліятэках праводзіцца штогод (з 2 студзеня) для статыстычнай справаздачы перад заснавальнікамі Бібліятэк і органамі дзяржаўнай статыстыкі; перарэгістраваныя чытачы абслугоўваюцца толькі пры адсутнасці запазычанасці.
2.4. Пры рэгістрацыі (перарэгістрацыі) неабходна абавязкова прад'явіць пашпарт, студэнцкі білет, ваеннаслужачым тэрміновай службы і курсантам – ваенны білет і паведаміць неабходныя для афармлення звесткі.
Дзеці і падлеткі да 16 гадоў запісваюцца ў Бібліятэкі згодна спіскаў базавых і агульнаадукацыйных школ раёна, па прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні, асабістага пашпарта ці пашпарта бацькоў або дакумента апекуноў, папячыцеляў, работнікаў дзіцячых устаноў (інтэрнатаў, дзіцячых дамоў і інш.).
Установы, арганізацыі, прадпрыемствы і г.д., якія жадаюць карыстацца фондамі Бібліятэк, павінны аформіць устаноўленыя Бібліятэкамі рэгістрацыйныя дакументы (дагавор, заяву і інш.) і пацвердзіць неабходныя гарантыі.
Карыстальнік павінен азнаёміцца з Правіламі карыстання Бібліятэкамі і засведчыць сваім подпісам абавязацельства па іх выкананні.

3. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭК
3.1. Права на карыстанне Бібліятэкамі мае кожны грамадзянін незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці.
3.2. Права на абслугоўванне без чаргі ў Бібліятэках маюць: ветэраны войнаў, інваліды І і ІІ груп, мнагадзетныя маці і пенсіянеры – былыя работнікі бібліятэкі.
3.3. Карыстальнікі Бібліятэк маюць права:
3.3.1. Атрымліваць поўную інфармацыю аб бібліятэчных фондах, доступ да дакументаў і кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі.
3.3.2. Прымаць удзел у канферэнцыях, імпрэзах, прэзентацыях і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца Бібліятэкамі.
3.3.3. Карыстацца ўсімі відамі платных паслуг згодна з "Палажэннем аб платных паслугах бібліятэк Ашмянскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы".
3.3.4. Карыстацца даведачна-пошукавым апаратам Бібліятэк.
3.3.5. Браць у часовае карыстанне дакументы з фондаў Бібліятэк:
- на абанеменце – дадому выдаецца не больш за пяць кніг і іншых матэрыялаў на тэрмін да 30 дзён для дарослага і дзіцячага чытача. Тэрмін карыстання дакументамі, на якія няма попыту з боку іншых карыстальнікаў, можа быць падоўжаны ў час наведвання бібліятэкі 2 разы на 30 дзён. Тэрмін карыстання дакументамі павышанага попыту складае 10 дзён і не можа быць падоўжаны.
- у чытальных залах – за адзін раз выдаецца не больш за 5 экзэмпляраў кніг і 12 экзэмпляраў часопісаў, для карыстання ў межах біблітэкі.
- у сельскіх бібліятэках, дзе адсутнічаюць чытальныя залы, энцыклапедычныя і даведачныя выданні, перыядычныя выданні бягучага года на дом не выдаюцца.
Заўвага: асобы, якія пражываюць у Ашмянскім раёне без прапіскі, прапісаны часова, альбо перарэгістраваныя без пашпарта, маюць права карыстацца фондамі у межах Бібліятэк.
3.3.6. Карыстацца дакументамі з тэматычных выстаў і выстаў новых паступленняў.
3.3.7. Карыстацца паслугамі міжбібліятэчнага абанемента (МБА), калі неабходныя кнігі ці іншыя дакументы ў фондзе Бібліятэк адсутнічаюць.
3.3.8. Выкарыстоўваць у чытальных залах тэхнічныя прылады на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў (персанальны камп'ютэр, вылічальная машынка).
3.3.9. Звяртацца да адміністрацыі Бібліятэк па пытаннях, звязаных з арганізацыяй абслугоўвання чытачоў.
3.3.10. Абскардзіць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку незаконныя дзеянні службовых асоб Бібліятэк, якія абмяжоўваюць правы карыстальнікаў.
3.4. Дзеці і падлеткі маюць права на спецыялізаванае абслугоўванне ў раённай дзіцячай бібліятэцы.

4. АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭК
4.1. Карыстальнікі Бібліятэк абавязаны:
- выконваць Правілы карыстання Бібліятэкамі;
- беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў і своечасова вяртаць дакументы ў вызначаны Бібліятэкамі тэрмін;
- пры атрыманні бібліятэчных дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнікі павінны паведаміць пра гэта бібліятэкару, які зробіць адпаведныя паметкі на гэтых дакументах. Адказнасць за дэфект нясе апошні карыстальнік дакументам;
- прад'яўляць бібліятэкару пры выхадзе з Бібліятэк паперы, сшыткі, сумкі для прагляду;
- несці адказнасць за ўзятыя і пакінутыя без догляду дакументы Бібліятэк;
- строга выконваць інструкцыі пры рабоце на камп'ютэры.
4.2. Карыстальнікам забараняецца:
- уносіць у Бібліятэкі матэрыялы (кнігі, часопісы, газеты), якія не належаць Бібліятэцы, а таксама аўдыё- і відэаапаратуру, музычныя інструменты;
- выносіць без дазволу бібліятэкара за межы Бібліятэкі дакументы, атрыманыя для карыстання ў чытальнай зале;
- псаваць дакументы Бібліятэк: выразаць ці вырываць старонкі, наносіць свае паметкі;
- рабіць паметкі на каталожных картках, даставаць карткі з каталогаў і картатэк;
- карыстацца ў чытальных залах сродкамі мабільнай сувязі (тэлефонамі, пэйджэрамі);
- самавольна развешваць аб'явы, афішы, іншыя матэрыялы рэкламна-камерцыйнага характару, займацца камерцыйнай дзейнасцю ў памяшканнях Бібліятэк;
- распіваць спіртныя напоі ў Бібліятэках;
- уваходзіць у Бібліятэкі з жывёламі;
- наведваць Бібліятэкі ў нецвярозым стане;
- нарушаць нормы грамадскіх паводзін, зневажаць супрацоўнікаў пры выкананні імі службовых абавязкаў, курыць у памяшканнях Бібліятэк, парушаць цішыню ў чытальных залах.

5. АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВІЛАЎ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАМІ
5.1. За пашкоджанне дакументаў з фондаў Бібліятэк, а таксама яе маёмасці і абсталявання карыстальнікі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Карыстальнікі, якія згубілі дакументы з фондаў Бібліятэк або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх адпаведна такімі ж ці прызнанымі Бібліятэкамі раўназначнымі, а пры немагчымасці замены – кампенсаваць страты ў формах і памерах, вызначаных фондавай камісіяй Бібліятэк згодна з дзеючым заканадаўствам.
5.2. Несанкцыянаваны вынас дакументаў, якія належаць Бібліятэкам, расцэньваецца як раскраданне яе маёмасці.
5.3. За страту дакументаў з фондаў Бібліятэк або нанясенне ім непапраўнай шкоды непаўналетнімі чытачамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, папячыцелі, дзіцячыя ўстановы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца. Непаўналетнія чытачы нясуць матэрыяльную адказнасць за шкоду, якую нанеслі фонду Бібліятэк, у тым выпадку, калі яны маюць дастатковыя для кампенсацыі заробкі або стыпендыю.
5.4. За парушэнне правілаў карыстання Бібліятэкамі чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстацца Бібліятэкамі на тэрміны, вызначаныя ў адносінах да кожнага канкрэтнага выпадку загадам дырэктара Бібліятэк (на месяц, тры месяцы, паўгода, год, назаўсёды).
5.5. За асобныя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, карыстальнікі нясуць адміністратыўную, грамадска-прававую (матэрыяльную) або крымінальную адказнасць.

6. АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
6.1. Абслугоўванне карыстальнікаў у кожнай Бібліятэцы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем і Правіламі карыстання Бібліятэкамі раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
6.2. Чытачы, якія маюць працяглую запазычанасць у бібліятэках не абслугоўваюцца.
6.3. Выдача дакументаў з фондаў спыняецца за 15 хвілін да закрыцця бібліятэкі.

 7. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭК
7.1. Бібліятэкі маюць права:
- уносіць дапаўненні і змяненні ў Правілы карыстання;
- вызначаць умовы карыстання бібліятэчным фондам і іншымі рэсурсамі, а таксама рэжым доступу да іх;
- вызначаць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам РБ віды і памеры кампенсацыі за шкоду, нанесеную карыстальнікам;
- вызначаць тэрмін, на які пазбаўляецца права карыстацца Бібліятэкай тыя, хто парушыў Правілы ці нанёс шкоду Бібліятэкам.
7.2. Бібліятэкі абавязаны:
- садзейнічаць рэалізацыі неад'емнага права грамадзяніна на далучэнне да каштоўнасцяў культуры і навукі, на свабодны пошук і атрыманне інфармацыі незалежна ад яго палітычных перакананняў і веравызнання;
- фарміраваць бібліятэчныя фонды, забяспечваць іх захаванне і абслугоўваць карыстальнікаў у адпаведнасці з "Законам аб бібліятэчнай справе ў РБ" і Палажэннем аб раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме;
- захоўваць канфідэнцыяльнасць звестак пра карыстальнікаў;
- даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у Бібліятэках, забяспечваць ім магчымасць карыстацца каталогамі, картатэкамі, аўтаматызаванымі базамі дадзеных, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі дакументамі, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў, знаёміць з Правіламі карыстання Бібліятэкамі;
- забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў Бібліятэках, задавальняць патрэбы карыстальнікаў у стварэнні пры Бібліятэках аматарскіх аб'яднанняў, клубаў па інтарэсах;
- сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у Бібліятэкі выдадзеных чытачам твораў друку і іншых матэрыялаў.

 

kals2017

 Legendy Grodenshiny

Welodvijenie

bezwizowy wezd

pobedi

001329 806694

avgust

Grodnenshcina vcera i segodnia

 

groditogi

Korobchicy

Padei

Fotoproekt-Oshmjanschina

 

 

 

 

 

 

RizVN Login