14 верасня ў раённую дзіцячую бібліятэку горада Ашмяны на пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Расінка” “Люблю прыроду ў любую пару года” былі запрошаны вучні 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны”. Дзеці падзяліліся на дзве каманды і гартаючы каляндар адправіліся ў падарожжа па чатарых порах года, у кожнай з якіх іх чакалі цікавыя заданні, конкурсы і гульні: “Збяры сняжкі”, “Прыляцелі птушкі”, а таксама шэраг экалагічных загадак пра расліны і жывёл. Дзяўчынкі ў касцюмах герояў - Зіма, Вясна, Лета, Восень, чыталі вершы пад музычнае суправаджэнне кожнай пары года. У канцы падарожжа ўсе разам зрабілі выснову аб тым, што трэба любіць родную прыроду, праяўляць да яе цікавасць і аберагаць яе.