Акцыя пад назвай "Ветэран жыве побач" прайшла ў гарадской бібліятэцы №1 на пярэдадні свята Вялікай Перамогі. Кожны год мы з радасцю ўспамінаем май 1945 года – доўгачаканую Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. А хто каваў Перамогу? Хто як мог набліжаў яе? Гэта нашы заслужаныя ветэраны, менавіта яны выратавалі свет ад фашысцкай чумы. Рыхтуючы мерапрыемства, супрацоўнікі бібліятэкі разам з чытачамі хацелі яшчэ раз сказаць шчырыя словы ўдзячнасці нашым заслужаным ветэранам.
Клопат аб ветэранах у гарадской бібліятэцы быў заўсёды: іх віншуем са святамі, запрашаем на нашы мерапрыемствы. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Мягкова Таццяна Сцяпанаўна і Шагідзевіч Браніслаў Іванавіч з’яўляюцца актыўнымі чытачамі бібліятэкі і з завальненнем наведваюць яе самі, а калі ім нездаровіцца, то супрацоўнікі бібліятэкі спяшаюцца да ветэранаў. Падчас акцыі бібліятэкары разам з вучнямі школ рашылі больш даведацца ад нашых ветэранах, аб малавядомых падзеях тых цяжкіх часоў непасрэдна ад удзельнікаў ваенных падзей. Дзеці з задавальненнем слухалі ўспаміны ветэранаў, аказвалі ім пасільную бытавую дапамогу, рыхтавалі для ветэранаў падарункі сваімі рукамі. Але, самае галоўнае, праз акцыю “Ветэран жыве побач” у школьнікаў фарміраваліся патрыятычныя якасці. У дзяцей з’явілася жаданне рабіць дабрыя справы для тых, каму патрэбна міласэрнасць і спачуванне. На канкрэтных прыкладах удзельнікі акцыі вучацца, як пражыць жыццё, каб пакінуць пасля сябе след на Зямлі.
