29 мая вучні 3 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Ашмяны” прынялі ўдзел у пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Расінка” «Загадки в лесу на каждом шагу». Бібліятэкары раённай дзіцячай бібліятэкі г.Ашмяны мерапрыемства арганізавалі на свежым паветры – у парку. Дзеці шмат новага даведаліся пра лес – колькі таямніц ён захоўвае і загадак, які ён бывае, якія там водзяцца жывёлы і растуць расліны; ўспомнілі, як трэба сябе паводзіць у лесе. Пасля адгадалі загадкі і пазнаёміліся з кнігамі аб прыродзе. Мэтай мерапрыемства было ўзбагаціць веды дзяцей аб прыродзе, развіць іх пазнавальны інтарэс, кругагляд, развіць памяць, шпаркасць рэакцыі, кемлівасць, выхоўваць дапытлівасць.