Формула сямейнага шчасця
15 мая ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог прайшоў круглы стол “Формула сямейнага шчасця”. Бібліятэкар павіншавала ўсіх прысутных са святам – Днём сям’і і прапанавала акунуцца ў атмасферу сямейнага жыцця з яго ўкладам, традыцыямі і святамі. Кожны ўдзельнік клуглага стала выказаў сваё меркаванне аб значнасці сям’і, на чым трымаецца моцная сям’я, аб традыцыях і ўзаемаадносінах у сваіх сем’ях. Матулі і таты, бабулі шчыра адказвалі на пытанні бібліятэкара, спрачаліся і непагаджаліся з некаторымі пунктамі гледжання, дзяліліся сваім сямейным вопытам па выхаванні дзяцей, захаванні аўтарытэту ў сям’і і інш. Удзельнікам таксама былі прапанаваны конкурсы загадак, прыказак і прымавак, віктарыны. Падводзячы вынікі бібліятэкар адзначыла, што кожная сям’я па своему ўнікальная і мае свае асаблівыя сакрэты сямейнага шчасця. Яна пажадала ўсім прысутным любові, узаемаразумення і дабра.