Даніна памяці загінуўшым воінам
Ужо не першы год пры сельскай бібліятэцы аграгарадка Кальчуны праходзіць акцыя “Ля магілы святой ціха стань на калені”. Штогод у Дзень Перамогі 9 мая бібліятэкар сумесна з валанцёрамі і актывістамі бібліятэкі наведвае магілы ветэранаў і вязня Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Гароднікі і магілу невядомага воіна ў вёсцы Сямюны. І на гэты раз валанцёры Рыбіна Ангеліна, Барысевіч Яна, Бараноўскі Сяргей, Замбрыцкі Юрый, актывісты Ліснеўскі Данііл, Мігун Аляксандр, Славецкі Данііл і бібліятэкар Шкелда Алена Адольфаўна наведалі пахаванні воінаў, запалілі свечкі, усклалі кветкі да помнікаў.