13 красавіка у сельскай бібліятэцы вёскі Гродзі адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Званочкі” па тэме “Птушкі побач з намі”. Бібліятэкар ў папулярнай і даступнай форме распавяла дзецям пра самую вялікую і самую маленькую, самую хуткую і самую небяспечную птушку нашай краіны і шмат іншых цікавых вядомых і малавядомых фактаў. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных і на дзейнасць грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якая штогод, пачынаючы з 200 года, праводзіць нацыянальную кампанію “Птушка года”. Удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з правіламі выбару сімвала года, якія птушкі становіліся сімваламі Беларусі у розныя гады. Таксама юныя аматары прыроды праверылі свае веды падчас віктарыны “Птушыны калейдаскоп”.