28 сакавіка Тыдзень дзіцячай кнігі ў раённай дзіцячай бібліятэцы г.Ашмяны прадоўжыў Дзень здароўя, у рамках якога прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма «Советы Айболита». На мерапрыемства былі запрошаны вучні школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Ашмяны”. Бібліятэкары ў гульнёвай форме давалі парады дзецям ад доктара Айбаліта, як быць здаровымі і, як важна весці здаровы лад жыцця. Актыўна, зацікаўлена прысутныя адказвалі на пытанні віктарыны «Полезное – неполезное», адгадвалі загадкі «Витамины с грядки». Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў гульнях «Начинаю бодро утро», «Надуваем шарики», «Наведи порядок в комнате», «Пантомимы» і вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу. З дапамогай агляду кніжнай выстаўкі “Краіна здароўя” дзеці яшчэ больш папоўнілі свае веды цікавай і карыснай інфармацыяй. Мерапрыемства прайшло пазнавальна і весела. Хлопчыкі і дзяўчынкі паабяцалі выконваць правілы здаровага ладу жыцця.