Свята дзіцячай кнігі
26 сакавіка сельская бібліятэка гарагарадка Крэйванцы запрасіла наведвальнікаў школьнага лагера «Весенняя капель» УА “Крэйванцаўскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа” на пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Хачу ўсё ведаць”, якое было прысвечана Тыдню дзіцячай кнігі. Пасяджэнне пачалося з расказа пра гісторыю свята, пра правілы карыстання кнігай. Была праведзена віктарына-эстафета «Сказки водят хоровод». Праграма ўключала некалькі конкурсаў – першы конкурс «Хорошо ли ты знаешь сказки» - па ілюстрацыі трэба было назваць казку і аўтара, конкурс «Ушки на макушке» - праслухаўшы ўрывак з казкі называлі, як яна называецца. Конкурс “Телеграмма” - казачныя героі прыслалі тэлеграмы, але забыліся іх падпісаць і ўдзельнікам мерапрыемства трэба было адгадаць хто іх прыслаў. Эстафета «Юный художник» – малявалі казачнага героя Калабка, а затым з дапамогай мяча пробавалі прайсці яго звілісты шлях. Эстафета «Полёт Бабы Яги» - з дапамогай вядра і веніка вучыліся ўпраўляць нязменнымі атрыбутамі Бабы-Ягі – ступай і мятлой. Бібліятэкарам была падрыхтавана выстава кніг “Беларускія пісьменнікі дзецям” і праведзены агляд літаратуры: дзеці змаглі пазнаёміцца з кнігамі нашых гродзенскіх пісьменнікаў, якія ёсць у бібліятэцы – Віктара Кудлачова, Ірыны Фаменковай, Таццяны Сучковай, Ганны Скаржынскай-Савіцкай, Уладзіміра Ягоўдзіка, якія пішуць дзіцячыя творы.