Нынче праздник чтенья - всем на удивленье!
23 сакавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы г.Ашмяны адбылося ўрачыстае тэатралізаванае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі з удзелам любімых кніжных герояў пад дэвізам: «Нынче праздник чтенья – всем на удивленье!». Бібліятэкары запрасілі чытачоў бібліятэкі, вучняў малодшых класаў школ горада ў маляўніча і святочна аформленую чытальную залу бібліятэкі на свята дзяцінства, свята радасці ад сустрэч з любімымі казачнымі героямі. Свята пачалося і маленькія чытачы акунуліся ў мір прыгод і вяселля. Галоўная госця свята Каралева Кніга сустракае ў Кніжным Каралеўстве хлапчука-хулігана, які не хоча чытаць кніг, а толькі гуляе ў камп’ютар, але казачныя героі і дзеці ў ходзе свята даказваюць яму пра карысць чытання і разам адпраўляюцца ратаваць ўзнагароды для лепшых чытачоў. Для выратавання узнагарод, якія былі выкрадзены Бабай Ягой, Каралева Кніга запрасіла на дапамогу мультяшных персанажаў Зіка Райдэра і ратавальнікаў з яго каманды - Скай, Гоншчыка, Рокі. Разам з літаратурнымі героямі дзеці адправіліся на пошукі ўзнагарод. Яны пераадольвалі розныя перашкоды, адказваючы на пытанні віктарын і конкурсаў. Завітала да дзяцей на свята і гарэзная дзяўчынка Маша, якая шукала свайго сябра Мішку. Падчас свята дзецям і гасцям дарылі музычныя нумары юныя чытачкі бібліятэкі Фурса Дар’я, Шыманоўская Дынара і Акулевіч Паліна.
У канцы займальнай літаратурнай прыгоды прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Лепшы чытач года”. Па выніках 2017 года гэтага пачэснага звання ўдастоены наступныя чытачы: Гайдукевіч Ілля (Гімназія №1), Аляшэвіч Соф’я (СШ №3), Ластоўская Анастасія (СШ №3), Барысевіч Анастасія (СШ №3), Барысевіч Вадзім (СШ №3), Шыманская Вераніка (СШ №3), Шыманская Аліна (СШ №3), Мардас Дар’я (СШ №3), Нікадон Аляксей (СШ №3), Нікадон Аліна (СШ №3), Калядка Алег (СШ№ 1), Мажэйка Марыя (СШ №2).
За ўдзел у правядзенні адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі была аб’яўлена падзяка Ланеўскай Ілоне і Раманькову Максіму, а таксама дзяўчынкам за музычныя нумары. На свяце ўвазе гасцей бібліятэкі была прадстаўлена кніжная выстава-прагляд “Феерверк дзіцячых кніг”.