Прыём юрыста
15 сакавіка ў публічным цэнтры прававой інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” бясплатны прыём карыстальнікаў бібліятэкі правёў загадчык юрыдычнай кансультацыі па Ашмянскаму раёну Дэмбіцкі Яўген Іванавіч. На прыём звярнуліся людзі розных узростаў і па розных пытаннях, якія тычыліся працоўнага, жыллёвага і сямейнага заканадаўства.
Запісацца на прыём да юрыста можа кожны чытач ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі.