21 лютага ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны да Сусветнага дня роднай мовы прайшло свята беларускай мовы “Роднай мовы ты крынічка”. Бібліятэкары прапанавалі карыстальнікам бібліятэкі адправіцца ў падарожжа па старонках беларускага часопіса “Вясёлка”. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Гаворыць сэрца роднай мовай”, якая складаецца з трох раздзелаў: “Скарбы роднай мовы” – першы раздзел, дзе прадстаўлены беларускі фальклор, дакументы па гісторыі беларускай літаратуры. Другі раздзел кніжнай выставы называецца “З любоўю і павагай да роднага слова”, дзе можна знайсці вершы, выказванні аб мове беларускіх пісьменнікаў і паэтаў і трэці раздзел носіць назву “У дапамогу навучэнцам і абітурыентам”. Чытачы бібліятэкі з задавальненнем прынялі ўдзел у гучных чытаннях “Прачытаем вершы разам”, падчас якіх успомнілі творы Максіма Багдановіча, Францішка Багушэвіча, Пімена Панчанкі.