Зрабіць выбар - ваш абавязак і права
9 лютага ў сельская бібліятэка аграгарадка Кольчуны запрасіла чытачоў пажылога ўзросту на гадзіну інфармацыі “Зрабіць выбар – ваш абавязак і ваша права”. Бібліятэкар расказала аб выбарчай сістэме Рэспублікі Беларусь, пазнаёміла з кандыдытамі ў дэпутаты абласнога, раённага і сельскага Савета. Прысутным была прапанавана інфармацыя аб сацыяльна-эканамічным развіцці Ашмянскага раёна і Кальчунскага сельскага Савета. Прысутныя ажыўлена абмяркоўвалі змены і дасягненні, якія адбыліся ў аграгарадку Кальсуны за апошні час. Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурай прадстаўленай у кутку выбаршчыка.