Зламанае дзяцінства
8 лютага да Дня юнага героя-антыфашыста сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны для вучняў пачатковых класаў УА “Кальчунская сярэдняя школа”, якія наведваюць групу падоўжанага дня, правяла ўрок мужнасці “Зламанае дзяцінства”. Бібліятэкар расказала пра ўдзел дзяцей ў Вялікай Айчыннай вайне і аб тых жахах, якія здзяйснялі нацысты над маленькімі жыхарамі вёсак і гарадоў, акупіраваных фашыстамі. Падчас урока гучалі вершы пра дзяцей вайны, якія чыталі самі вучні і аналізавалі разам з бібліятэкарам. Мерапрыемства суправаджалася песнямі ваенных гадоў. У канцы ўдзельнікі мелі магчымасць паглядзець кароткаметражныя дакументальныя фільмы: “Мы памятаем. Дзеці-героі вайны” і “Маленькія героі вялікай вайны” і паслухаць агляд кніг з тэматычнай выставы “Крочылі побач дзяцінства і вайна”. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых аднагодкаў-герояў.