19 студзеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі запрасіў вучняў 8 “Б” класа УА “Сярэдняя школа №1 г.Ашмяны” на літаратурны вечар “Абнімаюць рукі Беларусь”, прысвечаны жыццю і дзейнасці беларускай пісьменніцы Дануты Бічэль-Загнетавай, якая ў гэтым месяцы адзначыла 80-годдзе з дня нараджэння. Пад час імпрэзы вядучыя расказалі пра жыццёвы і творчы шлях гродзенскай паэтэсы. Прысутным было цікава пачуць вершы паэткі, паглядзець фотаздымкі, пазнаёміцца з некаторымі зборнікамі яе вершаў. Да мерапарыемства была падрыхтавана кніжная паліца “Пяснярка з Панямоння”.