13 студзеня сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны запрасіла вучняў пачатковых класаў, якія наведваюць групу падоўжанага дня УА “Кальчунская сярэдняя школа”, на літаратурную вандроўку “Сустрэча з любімымі героямі казак Шарля Перо”. Да мерапрыемства была зроблена тэматычная выкладка літаратуры «Даром время не теряйте – книги Шарля Перро читайте». Бібліятэкар Алена Шкелда пазнаёміла маленькіх чытачоў з жыццёвым шляхам пісьменніка. Дзеці падзяліліся на дзве каманды: каманда дзяўчынак “Чырвоная шапачка” і каманда хлопчыкаў “Кот у ботах”. Потым усе разам вандравалі па старонках любімых казак Ш.Перо і актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах: “Размінка-памылка”, “Адгадай загадку”, “Музей цудоўных рэчаў” і адказвалі на пытанні віктарыны “Што? Як? Чаму?” У канцы літаратурнай вандроўкі дзеці з цікавасцю паглядзелі мультфільм па казцы Шарля Перо «Мальчик с пальчик». Па выніках конкурсаў перамагло сяброўства і дзеці за добрыя веды і актыўны ўдзел у мерапрыемстве атрымалі салодкія ўзнагароды.