З мэтай прыцягнення ўвагі дзяцей да праблемы ВІЧ\СНІДу 1 снежня ў Сусветны дзень барацьбы са СНІДам і ВІЧ-Інфекцыяй для вучняў 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Ашмяны” у раённай дзіцячай бібліятэцы г.Ашмяны прайшоў урок-папярэджанне “СНІД! Знаць, каб супрацьстаяць”.
На уроку дзеці з дапамогай бібліятэкараў даведаліся гісторыю ўзнікнення хваробы, чым адрозніваецца ВІЧ ад СНІДа і як дзейнічае вірус на чалавека.
Удзел у мерапрыемстве прыняў урач-педыятар УАЗ “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца” Маркушэўская Алена Аляксандраўна, якая расказала аб шляхах перадачы віруса і як падлеткі павінны сябе весці, каб не заразіцца і не падвяргаць сябе неабдуманай небяспецы. Падчас дыскусіі з дзецьмі ўрач дала адказы на шматлікія іх пытанні па тэме ўрока, напрыклад: ці існуе лякарства ад СНІДу; дзе можна здаць аналізы для выяўлення віруса; колькі хворых ВІЧ\СНІДам зарэгістравана ў Беларусі, Гродзенскай вобласці і ў горадзе Ашмяны і інш.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Я выбираю жизнь: нет СПИДу!», прэзентацыя «Правда о СПИДе», а таксама быў прадэманстраваны відэаролік “ВІЧ\СНІД”.