17 лістапада ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Кракоўка прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Парус” на тэму “Нашы правы і абавязкі”. Бібліятэкар Віялета Печкур пазнаёміла дзяцей з іх правамі і абавязкамі, пра якія павінен памятаць кожны. Яна нагадала, што 20 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень дзіцяці, гэта дзень прыняцця асновапалагаючых міжнародных дакументаў у галіне аховы праў дзяцей. Пад час агляда літаратуры яна прапанавала ўдзельнікам пазнаёміцца з прававымі дакументамі, якія тычацца аховы іх праў і расказала аб прававым сайце для дзяцей “Мir.pravo.by”. З дапамогай электроннай прэзентацыі-даведніка «Права ребенка» удзельнікі пасяджэння здзейснілі віртуальнае падарожжа па старонках нашых абавязкаў. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Маленькаму чалавеку-вялікія правы” і дазналіся шамт цікавага і карыснага.