«Уважаемые, господа! Начинаем судебное заседание», – з такога незвычайнага ўступлення пачалося ток-шоу “Суд над шкоднымі звычкамі”, арганізаванае 9 жніўня ў сельскай бібліятэцы аг. Гальшаны. Гульня была прысвечана прафілактыцы алкагалізму і тытунекурэння сярод падлеткаў. На мерапрыемства былі запрошаны наведвальнікі школьнага лагера “Кентаўры”.
Ролі ўдзельнікаў суда былі размеркаваны паміж прысутнымі. У імправізаванай зале суда знаходзіліся суддзя, адвакат, пракурор, сведкі і прысяжныя засядацелі. Слухалася справа па абвінавачванні алкаголю і цыгарэты ў тым, што яны грамадска-небяспечныя, сацыяльна-шкодныя і чужыя нашаму ладу жыцця элементы, якія дрэнна ўздзейнічаюць на арганізм чалавека.
Пасля гульні, прыйшлі да высновы, што нават найменшае ўздзеянне шкодных рэчываў, а менавіта алкаголю і тытуню, вельмі згубна ўплывае на ўсе органы чалавека, таму трэба весці здаровы лад жыцця, каб быць здаровым, моцным, паспяховым, перспектыўным у будучым!