15 ліпеня сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі запрасіла да сябе ў госці падлеткаў з лагера кругласутачнага знаходжання УА “Навасёлкаўскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа” на урок інфармацыйнай культуры «Путешествие в страну Читалию». На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення бібліятэк і кнігавыдання, даведаліся якая бібліятэка самая буйнейшая ў міры. Для іх была праведзена экскурсія па бібліятэцы, пад час якой яны пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, з алфавітным і сістэматычным каталогамі. Так сама была прапанавана відэа-віктарына «Проверь свои знания». А на прыканцы мерапрыемства быў зроблены агляд новых паступленняў дзіцячай літаратуры.