Далучылася да святкавання Тыдня дзіцячай кнігі і сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка 24 сакавіка маленькіх чытачоў бібліятэкар запрасіла на свята “Кніга – наш сябар”. На свята завіталі самыя маленькія чытачы бібліятэкі – з мясцовага дзіцячага сада. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята. Ціхановіч Міраслаў расказаў вершы пра кнігу. На свята прыйшоў паштальён Печкін, прынёс тэлеграмы ад сяброў. Дзеці удзельнічалі ў конкурсах, віктарынах, адгадвалі загадкі. На прыканцы свята ўдзельнікі паглядзелі казку і атрымалі салодкія падарункі.