Запрашаем у бібліятэку
15 сакавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” наведаліся на інфармацыйны час да вучняў 8 “А” класа УА СШ №1 г.Ашмяны. Бібліятэкары пазнаёмілі школьнікаў з паслугамі, якія бібліятэка можа прапанаваць сваім чытачам, з кніжным фондам, з новымі паступленнямі ў бібліятэку. Расказалі аб перыядычных выданнях , якія атрымлівае бібліятэка, запрасілі наведваць масавыя мерапрыемствы, дзе можна быць не толькі гледачом, але і ўдзельнікам, а таксама стаць пастаянным чытачом бібліятэкі. Каб падмацаваць словы бібліятэкараў быў паказаны відэаролік пра бібліятэку.