Таццянін дзень у бібліятэцы
18 лютага у гарадской бібліятэцы №1 г.Ашмяны прайшла гульнёвая праграма “Таццянін дзень у бібліятэцы”. На мерапрыемства былі запрошаны чытачы з імем Таццяна, вучні гімназіі №1 і сярэдняй школы №2. У кожнага чалавека ёсць не толькі дзень народзін, але і дзень імянін, дзень таго святога, у гонар якога яму далі імя і які з’яўляецца яго заступнікам. Ва ўсе часы Таццянін дзень – вясёлае свята, з гульнямі, забавамі. Прысутныя адказвалі на пытанні бліц-турніра на кемлівасць: прыпаміналі песні аб кветках: хто болей?; спрабавалі скласці рыфмаваныя радкі. Кніжная выстава «Итак, она звалась Татьяна» пазнаёміла з кнігамі, дзе ўпамінаецца імя Таццяна, асаблівая ўвага была звернута на раман А. Пушкіна “Евгений Онегин”. Выставу дапоўнілі малюнкі, на якіх ўдзельнікі мерапрыемства выказалі сваё бачанне сучаснай Таццяны: спартыўнай, моднай, крэатыўнай.