Калядныя зоркі
27 снежня сельская бібліятэка вёскі Будзёнаўка запрасіла чытачоў у паэтычную гасцёўню “Калядныя зоркі” на сустрэчу з мясцовымі паэткамі Гэленай Яжэвіч, Генуэфай Кеўра, Тэрэсай Адашкевіч, а таксама кіраўніком літаратурнага аб’яднання пры раённай газеце “Ашмянскі веснік”, намеснікам галоўнага рэдактара Алінай Санюк. Прысутныя бліжэй пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам таленавітых зямлячак, паслухалі вершы ў аўтарскім выкананні. Бібліятэкар Марыя Пазняк пазнаёміла з літаратурнымі крыніцамі, у якіх надрукаваны вершы паэтак.