Прыйшлі Каляды — мы вельмі рады
24 снежня напярэдадні свята Нараджэнне Хрыстова ӯ сельскай бібліятэцы аг.Кальчуны адбылася калядная сустрэча "Прыйшлі Каляды — мы вельмі рады". Гасцямі сустрэчы былі ксёндз касцёла Святога Міхаіла Эрнэст Мікалайчык і чытачы бібліятэкі. Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурай прадстаӯленай на тэматычнай выставе. Шмат цікавай інфармацыі дзеці даведаліся падчас гутаркі са святаром: пра міласэрнасць, дабрату, справядлівасць. Цэлы шэраг пытаняӯ задавалі дзеці пра гісторыю свята, традыцыі і абрады. У канцы мерапрыемства дзецям уручылі памятку "Абрады Вігілійнай вячэры" і з вялікім задавальненнем дзеці паглядзелі відэаролік "Нараджэнне Хрыстова".