І зорка гарыць, і не вяне вянок
23 снежня ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” для навучэнцаў ДАЭК правяла літаратурна-музычную кампазіцыю “І зорка гарыць, і не вяне вянок”, прысвечаную да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Да мерапрыемства была падрыхтаваная выстава-экспазіцыя “Паэт красы і гармоніі”. Былі зачытаны вершы беларускага паэта “Возера”, “Вераніка”, “Не кувай ты, шэрая зязюля”. У выкананні настаўнікаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяны Віктараўны Чэрскай і Галіны Адамаўны Крыніцкай прагучалі “Зорка Венера” і паланэз М. Агінскага “Развітанне з Радзімай”.