Сярод навагодніх мерапрыемстваў асаблівае значэнне мае Раство. Гэта свята, якое нясе веру і любоў да людзей і жыцця. 23 снежня сельская бібліятэка в. Гродзі запрасіла да сябе дзяцей на мерапрыемства “Калядная вестка”. Дзеці паслухалі расказ Анела пра нараджэнне Хрыста. Пагаварылі пра калядныя традыцыі ў розных краінах свету: Францыі, Англіі, Германіі і на Беларусі. Пазнаёміліся з каляднымі легендамі, народнымі прыметамі. Прачыталі ўслых вершы, адказвалі на пытанні “Каляднай віктарыны”, удзельнічалі ў конкурсе “Зімнія забавы”.