Новый год стучится в двери к нам
Ужо стала добрай традыцый напярэдадні Калядаў і Новага года запрашаць у гарадскую бібліятэку г. Ашмяны чытачоў на святочныя мерапрыемствы. У канцы снежня ў бібліятэцы ўжо ўсё "дыхае" навагоднім настроем. Так, 22 снежня бібліятэкары падрыхтавалі для наведвальнікаў пазнавальна-гульнёвае свята “Новый год стучится в двери к нам”. Свята казачных цудаў і чараўніцтва з падарункамі, сюрпрызамі і выкананнямі жаданняў. Снягурка падрыхтавала для ўдзельнікаў мерапрыемства навагоднюю віктарыну, зімовыя загадкі і конкурсы. У святочнай сяброўскай атмасферы ўсе стараліся прыняць актыўны ўдзел. Вядома, што ніхто не застаўся без цукерак і мандарынаў. На гэты раз гасцямі бібліятэкі сталі настаўнікі і выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Ашмяны.