Навагодняе поле цудаў
21 снежня бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” правялі выніковае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць +”. Падвялі вынікі гэтага года, падзяліліся ўражаннямі і абмеркавалі планы на 2022 год. У святочнай атмасферы правялі гульню “Поле цудаў”, адказваючы на пытанні аб зіме.