Каляды – цудоўнае свята, якое нясе веру ў лепшае, любоў да людзей і жыцця. Да гэтага свята 19 снежня для дзяцей ў бібліятэцы аг. Крэйванцы была праведзена літаратурная віктарына “Калядныя цуды”. Бібліятэкар расказала прысутным пра гісторыю свята, юныя чытачы даведаліся, якія біблейскія падзеі ляжаць у аснове гэтага свята, як святкуецца Раство ў нашай краіне. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны. Была аформлена тэматычная паліца «Вкус Рождества и волшебства нам дарят книги», якая пазнаёміла з творамі пра Каляды і Новы год.