Музейны краязнаўчы пакой
17 снежня ў сельскую бібліятэку аграгарадка Мураваная Ашмянка на экскурсію ў музейны краязнаўчы пакой завіталі навучэнцы 6 класа мясцовай школы. Вучні пазнаёміліся з этнаграфічнай экспазіцыяй, якая адлюстроўвае гісторыю вёскі Мураваная Ашмянка, побыт, традыцыі мясцовых жыхароў. З цікавасцю дзеці разглядалі музейныя экспанаты, задавалі пытанні.