12 снежня ў сельскай бібліятэцы в. Гродзі прайшла паэтычная гасцёўня"Дзіўная зорка Максіма Багдановіча", прысвечаная 130-гадоваму юбілею паэта. Максім Багдановіч - недасяжная велічыня на небасхіле беларускай паэзіі. Паэт, чый трагічны лёс абарваўся ў 25 гадоў, а творчасць прамільгнула яскравай зоркай на світанні нацыянальнага адраджэння. Дзеці ўважліва слухалі інфармацыю аб паэце і яго шматграннай творчасці, чыталі яго вершы.
Наведвальнікі бібліятэкі з цікавасцю знаёміліся з выставай "Зорка беларускай паэзіі - Максім Багдановіч", на якой былі прадстаўлены выданні твораў М. Багдановіча, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці вялікага беларускага паэта.