Чытаем разам вершы Максіма Багдановіча
9 снежня ў сельскай бібліятэцы аг. Гальшаны чытачы ўдзельнічалі ў паэтычных чытаннях "Чытаем разам вершы Максіма Багдановіча", прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння творцы. На працягу дня наведвальнікам бібліятэкі прапаноўвалася прачытаць верш паэта з выкладкі твораў "Максім Багдановіч - гонар і слава беларускай зямлі" або тое, што яны ведаюць на памяць. Бібліятэкары рабілі агляд твораў, знаёмілі з падзеямі з жыцця і творчасці майстра слова.