Нязгасная зорка беларускай зямлі
9 снежня ў сельскай бібліятэцы аг. Баруны адбылася сустрэча з творчасцю Максіма Багдановіча “Нязгасная зорка беларускай зямлі” прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Была падрыхтавана кніжная выстава “Максімава зорка гарыць над Беларуссю”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, цёпла і пранікнёна гучалі вершы Багдановіча “Раманс”, “Слуцкія ткачыхі”,Край мой родны! Як выкляты Богам…”, Санет” і іншыя. Успомнілі яго вершы, які пакладзены на музыку такія, як “Па-над белым пухам вішняў…”, “Вераніка”, “Пагоня”. У выкананні настаўніка школы мастацтваў прагучала музычная кампазіцыя “Зорка Венера…”