Ёлка наряжается – праздник начинается
7 снежня, напярэдадні Раства Хрыстова і Новага года, для карыстальнікаў гарадской бібліятэкі г. Ашмяны аформлена навагодняя кніжная выстава "Ёлка наряжается – праздник начинается". Новы год - адно з самых любімых святаў не толькі дзяцей, але і дарослых. З іскрыстым белым снегам, зіготкімі рознакаляровымі цацкамі і мішурой і, самае галоўнае – з чаканнем дзіўнага чараўніцтва. Акунуцца ў свет цудаў, даведацца шмат цікавага аб з'яўленні Дзеда Мароза і Снягуркі, пра тое, як называлі ў даўніну зіму, аб паходжанні назваў зімовых месяцаў дапаможа кніжна-часопісная выстава. Чытачы бібліятэкі з задавальненнем падыходзяць да упрыгожай па-навагодняму выставы, знаёмяцца з прадстаўленай літаратурай. І ў кожнага з’яўляецца на твары ўсмешка – хутка Каляды і Новы год. Дабаўляе настрою і прыгожая елачка ў бібліятэцы, маляўніча аформленыя папяровымі сняжынкамі і іншымі “выразанкамі” вокны.