3 кастрычніка аддзел абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі запрасіў чытачоў старэйшага ўзросту на круглы стол “Сталым людзям клопат і ўвага”. Размова ішла пра надзённыя праблемы пажылых, іх інтарэсы, захапленні. Запрошаная на мерапрыемства дырэктар ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна” Невяркевіч Лілія Мікалаеўна пазнаёміла з паслугамі цэнтра, мерамі дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі пенсіянераў. Псіхолаг УЗ “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца” Масілевіч Валянціна Міхайлаўна дала рэкамендацыі, як спраўляцца з псіхалагічнымі праблемамі, знаходзіць выйсце з стрэсавых сітуацый. Каб падняць эмацыянальны настрой прысутных супрацоўнік раённага цэнтра культуры Кавецкі Арцём выканаў некалькі музычных нумароў, добра вядомых аўдыторыі. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “У гармоніі з узростам”.